Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.
Пазнавальны квэст для дзяцей з замяшчальных сем’яў арганізавалі работнікі Жабінкаўскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра пры актыўнай падтрымцы аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённага камітэта “БРСМ”. Святочнае мерапрыемства “Чароўная краіна дзяцінства” прайшло ў гарадскім парку.
Дзецям і іх бацькам прапанавалі адшукаць таямнічы скарб, схаваны не-дзе непадалёк. Аднак задача аказалася нялёгкай, бо на шляху да мэты юным даследчыкам трэба было выканаць разнастайныя заданні. Спецыяліст группы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС Ганна Усцьянчык пацікавілася ў хлопчыкаў і дзяўчынак, што трэба рабіць, калі разлілася ртуць. Далей удзельнікам неабходна было адшукаць бутэльку з лістом і разгадаць крыжаванку, якая адкрыла дарогу да наступнай падказкі. Абышоўшы парк і выканаўшы ўсе заданні, дзеці знайшлі запаветны прыз каля глобуса ля гарадскога Дома культуры. Аказалася, што гэта – вялікі мяшок з цукеркамі! Салодкі скарб удзельнікі квэсту падзялілі пароўну.
Пасля актыўнай прабежкі па парку хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў сюрпрыз ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Выратавальнікі наладзілі сапраўдную водную феерыю, выпусціўшы вялікі залп з пажарнай машыны! Дзеці, весела смеючыся, ва ўсе бакі разбягаліся ад магутнага струменя. Напрыканцы ўдзельнікі квэсту атрымалі канцылярскія падарункі ад РАНС і сфатаграфаваліся на фоне пажарнай машыны.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.