Осенняя ярмарка в Жабинке

Осенняя ярмарка в Жабинке

Напрыканцы верасня да нас у рэдакцыю тэлефанавалі чытачы  і цікавіліся, ці не было ў газеце аб’явы аб правядзенні восеньскіх кірмашоў у Жабінцы. І гэта невыпадкова: ужо каторы год яны традыцыйна праводзяцца ў райцэнтры…

Першы сёлетні кірмаш прайшоў у мінулую суботу. З дзевяці гадзін раніцы на вуліцы Савецкая сталі выстройвацца машыны з сельскагаспадарчай прадукцыяй. Жабінкаўцы, праўда, не спяшаліся па пакупкі адразу, а вось бліжэй да поўдня стала шматлюдна. Пакупнікі з задавальненнем набывалі бульбу, сталовыя буракі, моркву, цыбулю, саджанцы, ячмень, пшаніцу. Найчасцей можна было бачыць жабінкаўцаў з мяхамі бульбы. І што цікава, амаль усе куплялі “другі хлеб” сорту “Крыніца”, які прадавалі фермерская гаспадарка “Карнішон”, іншыя. Асабліва многа было на кірмашы капусты, морквы і буракоў. А вось рэпчатай цыбулі многім не хапіла. Дый рыбы таксама завезлі малавата, таму што адна мая знаёмая а 12-й гадзіне скардзілася, што не купіла дарункаў блакітнай нівы.
На ўра разышоўся ячмень, які рэалізоўваў СВК “Шпіталі”. Не тоўпіліся гараджане ля прылаўкаў з мёдам, яблыкамі, саджанцамі. Відаць, цэны куслівыя. Напрыклад, мёд з пчальніка Часлава Янкоўскага прапаноўвалі пакупнікам ад 42800 да 65000 рублёў за адзін кілаграм.
Саджанцы і вечназялёныя дрэўцы прывезлі на кірмаш не толькі фермерскія гаспадаркі “Ева-Лэнд” і “Кукеты”, якія займаюцца вырошчваннем кветак, вечназялёных дрэўцаў, галубікі, а і пітомнікі з Пружанаў і Астапенкаў з Брэста, які ўваходзіць у вінаградны рэспубліканскі клуб “Паўночны вінаград”. Прапаноўваемыя яблыні, грушы, слівы, персікі, вішні, чарэшні, саджанцы некаторых сартоў каштавалі 65000-75000 рублёў. Усе, хто быў на кірмашы, любаваліся гронкамі вінаграду, аматары-садаводы, канечне, куплялі саджанцы яго.
Сваю прадукцыю — сухі корм — рэалізоўвала і ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. А яшчэ вывезлі яны на кірмаш і хлебабулачныя вырабы. Так што можна было паласавацца свежай выпечкай.
Мне здаецца, што ўдалыя пакупкі зрабіў кожны, хто прыйшоў на кірмаш. А каму не хапіла пэўнай прадукцыі, думаецца ,гэта не сапсавала ім настрою. Балазе, наперадзе яшчэ не адзін кірмаш — бліжэйшы адбудзецца 15 кастрычніка. Прыходзьце і абавязкова захапіце паболей грошай, а  таксама добры настрой. І тады вы купіце ўсю вітамінную прадукцыю, што неабходна для багатага абедзеннага стала зімой, ці экзатычныя расліны, каб упрыгожыць свае двары, разнастаіць пладовыя сады.

Л.КОСЦІНА.
На здымку: багатыя дарункі восені можна было купіць на кірмашы.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top