Журналістыкі дзіўны свет

Журналістыкі дзіўны свет

 

Як навучыцца будучым журналістам знаходзіць тэмы ў паўсядзённым жыцці? Для чаго ствараць тэксты, сюжэты, што з дапамогай іх можна сказаць лю-дзям? Якім чынам развіваць свае здольнасці, удасканальвацца, адточваць пяро? І што патрэбна, каб мара ажыццявілася?
Знайсці адказы на гэтыя пытанні і паразважаць навучэнцы і студэнты маглі падчас завочнага конкурсу творчых работ “Журналісты Брэстчыны: арыенціры творчага пошуку”, які праводзіўся на базе філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Конкурс быў накіраваны на развіццё творчых здольнасцей вучнёўскай і студэнцкай моладзі Брэстчыны, фарміраванне ў яе цікавасці да журналістыкі.
Удзельнікі мелі магчымасць выбраць для сваёй творчай работы адзін з тэматычных накірункаў. Прапаноўваліся наступныя: “Беларуская журналістыка ў кантэксце сусветнай медыяпрасторы”, “Журналіст як стваральнік медыяландшафту рэгіёна і краіны”, “Рэгіянальныя інтэрнэт-СМІ ў медыяпрасторы Беларусі”, “Творчы партрэт сучаснага рэгіянальнага журналіста” і “Рэгіянальныя друкаваныя СМІ ў сучасным свеце: традыцыі і перспектывы”.
У дадзеным конкурсе прынялі ўдзел і тры прадстаўніцы Жабінкаўшчыны, якія па яго выніках апынуліся ў ліку пераможцаў. Першыя месцы былі прысуджаны навучэнкам ліцэя: выпускніцы Аляксандры Стрыжак у намінацыі “Беларуская журналістыка ў кантэксце сусветнай медыяпрасторы” і дзесяцікласніцы Лізавеце Папко (аўтарцы гэтых радкоў – на здымку) у намінацыі “Рэгіянальныя друкаваныя СМІ ў сучасным свеце: традыцыі і перспектывы”. Вучаніца дзясятага класа першай гарадской школы Ганна Андрасюк заваявала другое месца ў намінацыі “Творчы партрэт сучаснага рэгіянальнага журналіста”.
Нас запрасілі ва ўніверсітэт на цырымонію ўзнагароджання, якая адбылася 26 мая ў рамках VI Адкрытага Тыдня журналістыкі. Было хвалююча. Вядома, што кожны раз Ты-дзень збірае творчых, дапытлівых, крэатыўных маладых людзей, якія шануюць слова і ведаюць яго каштоўнасць у сучаснай інфармацыйнай прасторы. Так, у форуме прынялі ўдзел навучэнцы і студэнты з Брэста і Брэсцкай вобласці, Гродна і Мінска. Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Дэкан філала-гічнага факультэта ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Сянькевіч і загадчык кафедры рускай літаратуры і журналістыкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Людміла Скібіцкая пажадалі нам творчых поспехаў, а таксама прадаўжаць і далей удзельнічаць у конкурсах і абавязкова ажыццявіць сваю мару.
Хачу адзначыць, што нам выпала выдатная магчымасць праявіць сябе, творча раскрыцца, пашырыць свае веды, пазнаёміцца з аднадумцамі і знайсці новых сяброў. А яшчэ я зразумела, што журналістыка – асаблівы дзіўны свет, і калі ты выбраў гэту прафесію, то ёй прыйдзецца прысвяціць 24 гадзіны ў суткі ўсё сваё жыццё.
Лізавета ПАПКО, навучэнка гарадскога ліцэя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top