1 сентября — День знаний

1 сентября — День знаний

Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі, вучні, бацькі!Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным святам, з якога пачынаецца залатая восень і новы навучальны год, — Днём ведаў.

Жыццё кожнага з нас непарыўна звязана са школай, з першым настаўнікам. Пачатак навучальнага года выклікае ў душы кожнага хвалюючыя, радасныя ўспаміны.

Вялікія надзеі і адказнасць за вучобу і выхаванне новага пакалення, напаўненне жыццёвага шляху кожнага вучня сэнсам, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі мы ўскладваем на педагогаў. Жабінкаўцы могуць ганарыцца сваёй настаўніцкай сябрынай. Добрасумленнай, творчай працай вы, педагогі, забяспечваеце якасную адукацыю, выхоўваеце клапатлівых, сумленных, шчырых людзей, якія любяць свой родны край.

Дарагія вучні! Настойліва авалодвайце ведамі, імкніцеся мысліць творча, самастойна рашаць самыя складаныя задачы і дасягнуць намечанай мэты.

У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, новых творчых дасягненняў, шчасця і дабрабыту.
Поспехаў усім, хто вучыцца і вучыць.

Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы выканаўчы камітэт.

“Зноў у школу…”

У канцы мая, калі сядзіш за партай, пазіраеш у вакно і з нецярпеннем чакаеш канікулаў, адчуваеш: стаміліся мы, вучні, стаміліся і нашы настаўнікі. Нават школа хоча адпачыць ад нашага гучнага смеху, звонкага крыку і бегатні па калідорах. Урокі здаюцца бясконцымі. Хочацца на вуліцу, каб падставіць цёпламу ветрыку твар і адчуць яго дотык на шчоках, радасна ўсміхнуцца сонейку, паляцець насустрач марам…
Але званок вяртае цябе з мараў у школу, дзе ты цэлы год пазнаваў новае, набываў веды, імчаўся насустрач поспехам, перамогам, часам спатыкаўся, але твае настаўнікі былі заўсёды побач. Менавіта тут у цябе з’явіліся сапраўдныя надзейныя сябры, без якіх ты не ўяўляеш сваё жыццё. Лінейка абвяшчае пра заканчэнне навучальнага года і пачатку летніх канікулаў. Ты разумееш, што з сябрамі, з любімымі настаўнікамі ты пабачышся толькі праз тры месяцы!
Ура! Канікулы! Наступіла доўгачаканае гарачае лета! Мне сёлетняе лета падарыла шмат цікавых сустрэч, нечаканых прыгод, радасных эмоцый і новых уражанняў. Гэта апошняе бесклапотнае лета для мяне і для ўсяго нашага 11 “А”. Мы выпускнікі. Пройдзе крыху часу, і ўсе раз’едземя, выбярэм кожны сваю жыццёвую дарогу. Хай гэты год для нас, выпускнікоў, будзе паспяховым, плённым і запамінальным. Хочацца, каб мы сталі крышачку разумнейшымі, хай нам пашанцуе, хай здзейсняцца мары.
Якое б ні было выдатнае лета, але ўжо ў канцы жніўня пачынаеш сумаваць па школе, сваіх настаўніках, аднакласніках і чакаеш 1-га верасня, каб ціхенька ў класе павітацца са сваёй партай-сяброўкай: “Ну, як ты тут без мяне?”..
Усіх настаўнікаў і вучняў першай гарадской школы я хачу павіншаваць з Днём ведаў! Поспехаў, творчага натхнення і незвычайных адкрыццяў у новым навучальным годзе!

Д.НІКАНЧУК, вучаніца 11 “А” класа СШ №1 г.Жабінка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top