Усадьба Проделюков

Усадьба Проделюков

Хто хоць аднойчы ўбачыць гэты прыгожы палісаднік у Здзітаве, у думках будзе вяртацца сюды неаднойчы. Я не магу адарваць вачэй ад зялёных насаджэнняў, арыгінальных кветкавых клумбаў, калі б не праходзіла ці праязджала міма.

Кожны год тут прыгожа цвітуць гіяцынты. Яшчэ не распусціліся пупышкі на дрэвах і кустарніках, а яркая душыстая лужайка ў двары Прадзелюкоў прымушае спыніцца ўсіх суседзяў і прахожых. Апошніх тут многа, таму што дом №43 знаходзіцца насупраць Свята-Мікітаўскай царквы, і, трэба сказаць, многія людзі не лянуюцца прысесці перад нізкарослымі кветкамі, каб удыхнуць іх чароўны водар. Гэтая сям’я паказала, што на зямлі ў некалькі сотак ёсць таксама прастора для таго, каб праявіць творчую фантазію і паказаць сапраўднае дызайнерскае майстэрства.
У вёску Здзітава сям’я Галіны і Віктара Прадзелюкоў пераехала нядаўна. Да пераезду жылі ў Жабінцы ў кватэры Галінінай мамы. Купілі дом у прыгожым месцы і памаленьку яго абнаўлялі. “Кожны з нас будаўнік свайго шчасця. Мы ствараем яго як і дом, з цаглінак, з розных учынкаў і спраў”, — гаворыць Галіна.
Чым адметная сядзіба? У двары ёсць утульны абедзены куточак. Гэта круглы стол і размаляваныя пянёчкі-стульчыкі. Побач стаіць мангал: гаспадар любіць частаваць гасцей шашлыкамі. Дэкаратыўныя сем’і буслоў на дрэвах, казачныя персанажы вакол цацачнага доміка. Для сям’і двор па-свойму дарагі. Самі майстравалі розныя вырабы з дрэва, высаджвалі кветкі. І паступова ён пераўвасабляўся, прыгажэў. Кожны з сям’і з душой рабіў гэта, таму ўсё вакол радуе своеасаблівай эстэтычнасцю. Прыемна гуляць, дыхаецца таксама лёгка. Падобная прыгажосць таксама у горадзе Поставы.
Кветкавыя кампазіцыі і пано — гэта карпатлівая праца Галіны і сына Максіма. Кожны кветнік індывідуальны і непаўторны. “У працэсе афармлення нешта карэкціруем, замяняем расаду, — расказвае гаспадыня. — У выніку кветнік можа адрознівацца ад задуманага раней”. “Мая цешча Ірына Іванаўна мудрая, зычлівая, заўсёды стараецца дапамагчы і справай, і добрай парадай, — дадае Віктар. Сам я вырас у Рагозне. І калі яна прапанавала дапамагчы купіць домік у вёсцы, я быў вельмі рады. Але на зямлі трэба працаваць з поўнай аддачай. І толькі такіх гаспадароў яна аддзячыць. Паважаць працу земляробаў мая мама навучыла мяне з дзяцінства”.
Так, сапраўды ў чалавека павінна быць выпрацавана такая рыса, якая дапамагае яму зразумець дыханне зямлі. Толькі той зробіць яе квітнеючай і чароўнай, калі ведае, што яго нашчадкі будуць жыць на ёй. У гэтай сям’і сапраўдны памочнік таты малодшы сын Жэня. Ён яшчэ ходзіць у дзіцячы сад, але ахвотна дапамагаў бацькам у абсталяванні гульнёвай пляцоўкі, у рамонце гаспадарчых пабудоў. Мама і тата прывучаюць сыноў пачатую справу заўсёды даводзіць да канца, рабіць дабро і жыць у згодзе з роднымі, блізкімі і, наогул, усімі людзьмі.
“Працаваць у нашай сям’і прывыклі, — гаворыць Галіна Прадзелюк. — Забяспечваем сям’ю агароднінай з уласнага падворка. Стараемся эфектыўна выкарыстоўваць кожны квадратны метр зямлі. Я сама чалавек захоплены і люблю, калі да справы адносяцца адказна. Вырошчваем агуркі, памідоры, капусту, перац… Ураджай збіраем важкі, таму што з душой і ўменнем займаемся вырошчваннем культур”.
Сям’я Прадзелюкоў не ўтойвае, што ў вёсцы немагчыма перарабіць усю справу, але жыць у горадзе не іх мара. З гэтым не спрачаюцца і іх дзеці Максім і Жэня.

Л.ПЕНДЗІКОЎСКАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top