Святлана БЯЛЯК.
На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў яго старшыня Дзмітрый Гарадзецкі, быў разгледжаны шэраг пытанняў.
З інфармацыяй аб выкананні мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных накірункаў кадравай палітыкі ў Жабінкаўскім раёне на 2017-2020 гады выступіла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай палітыкі райвыканкама Святлана Озальс.
Любоў Селівонік, начальнік упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама, у сваю чаргу, расказала, якія меры былі прыняты, каб павысіць заробкі работнікаў арганізацый усіх формаў уласнасці. Так, быў распрацаваны і здзяйсняецца комплекс мер па зніжэнні затрат на вытворчасць тавараў (работ, паслуг), дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці, фінансавым аздараўленні па падначаленых арганізацыях.
Сярэднемесячная зарплата ў раёне за студзень-сакавік бягучага года склала 721,4 рубля, у тым ліку за сакавік – 737,2 рубля. Сярэдняя зарплата працаўнікоў бюджэтных арганізацый за аналагічны перыяд склала 575,6 рубля. Любоў Фёдараўна падкрэсліла, што ў мінулым годзе ўдалося змяніць тэндэнцыю росту беспрацоўя, што мела месца ў 2015 і 2016 гадах. Таксама летась і ў бягучым годзе ў раёне праведзена работа па інфармаванню насельніцтва і наймальнікаў па пытаннях працаўладкавання (кірмашы, вакансіі, “прамыя тэлефонныя лініі”, выязныя прыёмы і інш.). Узровень працаўладкавання беспрацоўных у 2017 годзе склаў 58,1 % пры гадавым заданні 45,9 %. На зноў створаныя працоўныя месцы ўладкавана 405 чалавек у 2017-м і 43 – у 2018 гадах).
З выкарыстаннем сродкаў фонду ў вольны ад вучобы час арганізавана занятасць 58 школьнікаў, 68 % з якіх знаходзяцца ў СНС, выхоўваюцца ў неблагана-дзейных, малазабяспечаных, шматдзетных сем’ях, стаяць на ўліку ў ІСН.
У поўным аб’ёме выкананы паказчык па накіраванні беспрацоўных на вучобу пад заказ наймальнікаў.
Галіна Бурко, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў сваю чаргу паведаміла, як у школах праводзяцца прафарыентацыйныя мерапрыемствы сярод вучняў. Так, ладзяцца тыдні і месячнікі прафарыентацыі (класныя і інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, гутаркі, конкурсы малюнкаў, экскурсіі на прадпрыемствы раёна, сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій). Традыцыйнымі сталі сустрэчы з былымі выпускнікамі школы, якія дзеляцца з вучнямі сваімі прафесійнымі дасягненнямі, а таксама з прадстаўнікамі ВНУ і ССНУ, што расказваюць школьнікам аб прафесіях, якія можна там атрымаць.
Затым слова ўзяла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская, якая расказала аб анкетаванні сярод маладых спецыялістаў, якія прыбылі ў раён у 2016 і 2017 гадах. Ніна Уладзіміраўна агучыла некалькі цікавых лічбаў. Так, палова апытваемых нарадзілася на Жабінкаўшчыне і пражывае з бацькамі, 7,5 % месцяцца ў інтэрнаце, 5 % рэспандэнтаў маюць арэнднае жыллё. Трох спецыялістаў з 80 апытаных не задавальняюць рамонт у здымаемым жыллі, яго кошт і якасць інтэрнэту, яшчэ аднаго – памер пакоя ў інтэрнаце.
Маладыя спецыялісты маюць вышэйшую адукацыю (32,5 %), сярэднеспецыяльную – 56,4 %, прафесійна-тэхнічную – 7 %, 4,2 % – сярэднюю. Цікава, што 30 %
маладых людзей задавальняе адукацыя і 31 % – памер заробкаў. Многія адзначалі цёплыя адносіны калег, калектыву, кіраўніцтва. Юнакі і дзяўчаты хацелі б зарабляць штомесяц ад 600 да 1000 рублёў (дарэчы, 40 % працаўнікоў не задавальняюць заробкі, яшчэ 10 % – адносіны да іх кіраўніцтва). Тым не менш, больш за 80 % праанкетаваных не расчараваліся ў абранай прафесіі, каля 60 % рупліўцаў гатовы застацца на першым месцы працы пасля адведзенага тэрміну адпрацоўкі. Яшчэ 17,6 % выпускнікоў 2017 года маглі б застацца пры: павышэнні зарплаты, наяўнасці грамадскага транспарту ў вёсках, асфальту, жылля, работы па спецыяльнасці.
67,5 % маладых людзей думаюць аб кар’ерным росце. Прэстыжнай лічаць сваю прафесію манцёр пуці, журналіст, інжынер-тэхнолаг, ветфельчар; пры гэтым 70 %
работнікаў памянялі б прафесію на іншую.
Сваімі меркаваннямі па першым пытанні падзяліліся таксама першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Іван Міцкевіч і дырэктар ААТ “Рагазнянскі” Аляксандр Семянюк.
З інфармацыяй па другім пытанні – “Выкананне рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады ў Жабінкаўскім раёне” выступіў галоўны ўрач ЦРБ Анатоль Лаўрукевіч. Як рэалізуецца дзяржаўная праграма развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады на Жабінкаўшчыне, расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Бурко.
Старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі падвёў вынікі пасяджэння і прыняў адпаведныя рашэнні.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%