Веласіпеды пад пагрозай

Даволі часта ахвярамі злачынцаў становяц­ца няўважлівыя ўладальнікі двухколавага транспарту. Ча­сам веласіпеды “знікаюць” з пад’ездаў і нават на вуліцы, калі гаспадары не сочаць належным чынам за сваёй маёмасцю.
Для папярэджання падобных злачынстваў трэба выконваць наступныя правілы: аснасціце свой веласіпед устройствам блакіроўкі колаў; не пакідайце сваю маёмасць у месцах агуль­нага карыстання без нагляду; мацуйце веласіпед да стацы­янарных прадметаў з дапамо­гай спецыяльнага замка; не давайце незнаёмым людзям карыстацца вашым двухкола­вым сябрам; не пакідайце нават на прышпіленым веласіпедзе аксесуары: насос, сумку на раме, бутэльку з вадой – гэта можа прыцягнуць увагу злодзеяў; пры адсутнасці пашпарта на веласіпед перапішыце яго да­кладную назву, мадэль і нумар рамы. Гэта дапаможа адшукаць вашу маёмасць.
Калі ваш веласіпед усё ж укралі, трэба неадкладна звяр­нуцца ў міліцыю і расказаць пра ўсё, што можа дапамагчы ў пошуку. За дробны крадзеж маёмасці заканадаўствам пра­дугледжана адказнасць у вы­глядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.
Калі вам што-небудзь вядома пра месца захоўвання выкрадзе­нага веласіпеда ці пра асоб, якія здзейснілі крадзеж, вы можаце ананімна паведаміць пра гэта па тэлефоне даверу УУС Брэсцкага аблвыканкама: (80162)20-08-16 ці па нумары 102. За інфармацыю, якая дапаможа ў раскрыцці зла­чынства, гарантуецца ўзнагарода.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.