Сёлета зарэгістраваны крадзеж з аўтамабіля ў Жабінцы. Як пазбегнуць такой сітуацыі?
– Устанавіце на сваім аўто ахоўную сігналізацыю, іншыя супрацьугонныя сродкі;
– прыбірайце з салона аўтамабіля ўсе прадметы, якія могуць прыцягнуць увагу злодзеяў і стаць прычынай узлому (да прыкладу, аўтамагнітолу, сумкі, фотаапарат);
– не пакідайце ў аўтамабілі дакументы і каштоўныя рэчы, не хавайце іх у багажнік на віду ў пабочных асоб;
– не губляйце пільнасці пры вымушаным прыпынку (замене кола, дробным рамонце). У такі момант злодзеі могуць “пачысціць” салон;
– не пакідайце на ноч аўтамабіль у неасветленым месцы, лепей паркуйце яго на ахоўваемай стаянцы;
– пакідаючы аўто, праверце, ці добра зачынены яго дзверы і вокны.
Калі вы сталі сведкай крадзяжу або самі пацярпелі ад дзеянняў злодзеяў, тэрмінова паведаміце аб гэтым у міліцыю па тэлефоне 102.
Калі вы ведаеце, дзе захоўваецца скрадзены аўтатранспарт, запасныя часткі ці хто збывае іх, а таксама пра асоб, што здзейснілі крадеж, вы можаце ананімна паведаміць пра гэта па тэл.: (80162)20-08-16, 102. За інфармацыю, з дапамогай якой будзе раскрыта злачынства, гарантуецца ўзнагароджанне!
Ілля ХВАЛЬКО, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%