Не купляйце прадукцыю ў неналежных месцах

Да цяперашняга часу праблема гандлю ў неўсталяваных месцах не губляе актуальнасці, асабліва з набліжэннем сезона збору насельніцтвам дзікарослых ягад і грыбоў, садавіна-агародніннай прадукцыі.
У адпаведнасці з заканадаўствам, гандаль сёння дазволены ў тых месцах, дзе створаны адпаведныя ўмовы і захаваны санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні. Гэта рынкі, гандлёвыя аб’екты, але ні ў якім разе не пляцоўкі каля магазінаў, прыпыначных пунктаў ці аўтамабільных дарог.
Рэалізацыя харчовых прадуктаў у месцах неўсталяванага гандлю ажыццяўляецца з парушэннем элементарных санітарных патрабаванняў: прадукты ляжаць на зямлі без упакоўкі, для выкладкі выкарыстоўваюцца падручныя сродкі: каробкі, драўляныя скрыні; няма дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне, якасць і бяспеку тавару; медыцынскія даведкі аб стане здароўя ў тых, хто гандлюе, таксама адсутнічаюць, і няма гарантыі таго, што дадзены прадавец не з’яўляецца носьбітам інфекцыйнага захворвання; не выконваюцца ўмовы захоўвання прадукцыі; правілы асабістай гігіены прадаўцамі не захоўваюцца па прычыне адсутнасці ўмоў для гэтага.
Ужыванне ў ежу такіх прадуктаў харчавання можа выклікаць не толькі кішэчнае расстройства, але і прывесці да больш сур’ёзных наступстваў для здароўя чалавека (дызентэрыя, сальманелёз, вірусны гепатыт, гельмінтозы).
Асобы, якія вядуць незаконны продаж, папярэджваюцца аб супрацьпраўнасці здзяйсняемых дзеянняў і павінны пакінуць неналежныя месцы. У выпадку адмовы выклікаюцца нарады міліцыі, на правапарушальнікаў складаюцца пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях, накладаюцца штрафы за несанкцыянаваны гандаль.
Санітарна-эпідэмія-лагічная служба Жабін-каўскага раёна заклікае жыхароў купляць харчовую прадукцыю, якая рэалізуецца ў гандлёвых аб’ектах горада і раёна, дзе створаны ўмовы для яе захоўвання і рэалізацыі.
Давайце самі зробім крок да здаровага ладу жыцця і харчавання. Не набывайце прадукты ў неўсталяваных месцах. Не рызыкуйце здароўем сваім і блізкіх вам людзей.
Ганна КУЛІНЧАНКА, урач-гігіеніст Жабінкаўскага райЦГЭ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.