Часовае абмежаванне купання дзяцей

Як паведаміла ў рэдакцыю галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Жабінкаўскага раёна Надзея Шосцік, па выніках лабараторных даследаванняў вады з адкрытых вадаёмаў у гарадскім парку і пляжа ракі Мухавец ў санаторыі “Надзея” выяўлена неадпаведнасць санітарным нормам і правілам “Патрабаванні да ўтрымання паверхневых водных аб’ектаў пры іх рэкрэацыйным выкарыстанні”, зацверджаным пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2016, № 122 п. 20 па мікрабіялагічных паказчыках.
У сувязі з гэтым уводзіцца часовае абмежаванне купання дзяцей на дадзеных вадаёмах з 31 мая да атрымання вынікаў паўторнага лабараторнага даследавання проб вады.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.