Эх, служба пагранічная…

Вучні 7 “А” класа трэцяй гарадской школы пабывалі ў гасцях у пагранічнікаў.
Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі пагранзаставу “Брэст” імя Героя Савецкага Саюза Андрэя Кіжаватава, дзе пабачылі, як праходзяць будні сучасных пагранічнікаў. Дзецям было цікава даведацца, з чаго складаецца экіпіроўка пагранічнага нарада, з якім узбраеннем ён выходзіць на ахову дзяржаўнай граніцы. Дзецям расказалі, што такое кантрольна-следавая паласа, якія навыкі павінен мець салдат, каб затрымаць парушальніка дзяржаўнай граніцы.
Асаблівую цікавасць у сямікласнікаў выклікалі чатырохлапыя сябры пагранічнікаў – службовыя сабакі. Яны прадэманстравалі свае ўменні пры пераадоленні паласы перашкод, а таксама пры затрыманні ўмоўнага парушальніка мяжы.
Затым школьнікі накіраваліся ў Цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў пагранічнага кантролю. Тут дзеці змаглі ацаніць умовы быту і пражывання ваенна-
служачых, пабачылі сучасныя спецыялізаваныя класы, у якіх рыхтуюць прафесійных кантралёраў.
Самыя смелыя паспрабавалі пастраляць з пісталета Макарава, даведаліся пра некаторыя спосабы распазнання падробных дакументаў.
Менавіта такія экскурсіі выхоўваюць у дзецях пачуццё глыбокага патрыятызму і любові да Радзімы. На шляху дадому многія дзеці сцвярджалі, што хочуць пасля заканчэння школы паступаць у Інстытут пагранічнай службы Беларусі.
Вольга ДЗМІТРУК, класны кіраўнік 7 “А” класа СШ № 3 Жабінкі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.