Чыгунка – зона павышанай небяспекі

З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў і дарожна-транспартных здарэнняў на аб’ектах чыгуначнага транспарту з 21 па 25 мая на ўчастку абслугоўвання Брэсцкага АУС на транспарце праходзіць асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Бяспека”.
Ігнараванне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным транспарце, а таксама знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення – асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў з грамадзянамі. Наступствы наезду цягніка на чалавека – гэта заўсёды або цяжкія цялесныя пашкоджанні, калі пацярпелы на ўсё жыццё застаецца інвалідам, або смяротны зыход.
Асвятляючы дадзеную праблему, хацелася б яшчэ раз звярнуць увагу на выкананне ўстаноўленых на чыгунцы правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху. Памятайце, што іх выкананне – зарука вашай асабістай бяспекі і бяспекі вашых блізкіх.
– Пераходзіць чыгуначныя пуці можна толькі ў спецыяльна ўсталяваных месцах: па пешаходных пераходах ці мастах, а таксама чыгуначных пераездах і тунэльных пераходах;
– нельга падлазіць пад вагоны цягніка, што стаіць, для таго, каб прайсці пуці;
– забаронена сыходзіць, а таксама ажыццяўляць пасадку на хаду цягніка;
– забаронена знаходзіцца на краі платформы, а таксама паблізу чыгуначнага палатна пры руху цягніка;
– парушаць правілы праезду чыгуначнага пераезду.
Паважаныя чытачы, задумайцеся аб тым, чым можа скончыцца для вас ігнараванне правілаў пры знаходжанні на чыгунцы. Увесь час памятайце, што чыгунка з’яўляецца зонай павышанай небяспекі і патрабуе максімальнай асцярожнасці ды ўважлівасці.
Вадзім КУЛІКОЎ, намеснік начальніка Брэсцкага АУСТ; Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.