Посевная техника будет в порядке

Посевная техника будет в порядке

У дырэктара ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” Уладзіміра Мікалаевіча Дземідзюка няма сумнення ў тым, што пасяўная тэхніка ў сельгасарганізацыях раёна будзе пастаўлена на лінейку гатоўнасці да 15 красавіка, як і запланавана райвыканкамам.
Яшчэ з восені адкрытае акцыянернае таварыства апытала інжынерныя службы гаспадарак, прыняло ад іх заяўкі на дапамогу ў рамонце і спланавала работу трох сваіх брыгад слесараў, газаэлектразвашчыкаў і токара-фрэзероўшчыка (з такарнай справай спраўляецца адзін рабочы). Шмат у майстэрнях дыскавых баронаў, плугоў, іншых глебаапрацоўчых агрэгатаў, якія першымі выйдуць у поле. Перад веснавою сяўбой штогод праходзяць тэхагляд усе энерганасычаныя трактары як замежнай, так і айчыннай вытворчасці. Для паляпшэння працы сельгастэхніка сёлета на 5 мільёнаў рублёў закупіла для тэхпункта новага абсталявання. За 12 мільёнаў рублёў набыта мыйная машына “Кёрхер” нямецкай вытворчасці.
Рыхтуецца таксама кормаўборачная тэхніка, тэрмін гатоўнасці якой — канец красавіка. Сярод яе — свае два “Ягуары”, касілкі, дыскавыя граблі, паколькі нарыхтоўваць кармы будзе і мехатрад сельгастэхнікі. На розныя віды рамонту пасяўных і кормаўборачных сельгасмашын падалі заяўкі фактычна ўсе гаспадаркі раёна, і ніводнай з іх не адмоўлена ў дапамозе, у тым ліку з выездам на месца. Яшчэ адзін від дапамогі — вывазка арганікі на палі. Яна ўжо завершана, і цяпер стаіць задача своечасова ўнесці арганічныя ўгнаенні, а таксама даламітавую муку ў глебу, для чаго створаны два механізаваныя звяны, як і штогод.
Калі казаць пра комплекс работ райсельгастэхнікі, дык нельга абмінуць яе дылерскія абавязкі перад заводам “Гомсельмаш”. Прыём, камплектаванне, настройка, апрабаванне ў рабоце камбайнаў і іншых машын, што паступаюць з прадпрыемства, — гэта працэс няспынны і даўно адладжаны. Прадаецца заводская тэхніка гаспадаркам нашага і яшчэ чатырох суседніх раёнаў з двухгадовай гарантыяй, і сур’ёзных нараканняў з боку хлебаробаў няма.
Сёлета жабінкаўцы вырашылі сягнуць, так бы сказаць, за межы сваіх абавязкаў перад заводам. З “Гомсельмашам” ёсць дамоўленасць на выраб для прадпрыемства рукавоў высокага ціску, іншымі словамі — гідраўлічных шлангаў для розных сельгасмашыны. Літаральна месяц назад, як адзначыў кіраўнік сельгастэхнікі, было закуплена з гэтай мэтай нямецкае абсталяванне на 78 мільёнаў рублёў. А ў перспектыве — пашырэнне партнёрства за кошт выканання пэўных такарна-фрэзерных работ пры вытворчасці збожжавых камбайнаў. Словам, сельгастэхніка з цягам часу стане і прамысловым вытворцам.
Так званыя “пабочныя”, або дадатковыя, віды работ, неабходны для забеспячэння жыццядзейнасці калектыву, у прыватнасці, для своечасовай выплаты заробкаў сваім працаўнікам (дарэчы, са жніўня мінулага года тарыфная стаўка першага разраду тут павялічана на 17 працэнтаў). Менавіта пагэтаму сельгастэхніка адкрыла свой прадуктовы магазін, наладзіла выраб ажурных агароджаў, стварыла будаўнічую брыгаду, якая ўзводзіць аднапавярховыя домікі ў вёсках. Сёлета запланавана будаўніцтва яшчэ пяці для сваіх работнікаў, найперш для высокакваліфікаваных механізатараў, якіх пакуль што не хапае. На жыллёвае будаўніцтва ўзята дзяржпазыка. “Думаем і над далейшым павышэннем заработнай платы, — сказаў Уладзімір Дземідзюк, — што таксама будзе прывабліваць спецыялістаў высокай кваліфікацыі, забяспечыць стабільнасць калектыву”.
С.АКСЕНІН.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. Я проработал в этой организации 1,5 года!Заработанную плату более чем 130000 беларуских рублей я не зарабатывал!Тогда Владимир Николаевич Демидюк работал главным инжинером!Но гайки пришлось покрутить-спасибо за опыт!Насчет повышения заработанной платы в этой организации я не верю!Хорошие специалисты ушли именно из-за этого!И еще-как то приходилось просить помощи услугами сварщика-было отказано!Кто знает устав и девиз организации-он противоречит действительности по отдельным пунктам!Пора выполнять обещания а не давать пустые!Желаю специалистам этой организации быть ближе к простым людям и заниматься их проблемами!

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top