Рыхтуемся да новага ацяпляльнага сезона

З наступленнем лета выконваецца значная частка мерапрыемстваў па падрыхтоўцы цеплакрыніц і спажыўцоў цеплавой энергіі да новага ацяпляльнага сезона. У сувязі з гэтым Энерганагляд нагадвае кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый парадак падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду 2018-2019 гадоў.
Звяртаем увагу спажыўцоў, што пры ўдзеле інспектараў Энерганагляду ў камісіях пры падпісанні актаў гатоўнасці ў 2018 годзе будзе надавацца ўвага тэхнічнаму стану цепла– і электраўстановак, цеплавых пунктаў і сетак, сістэм аўтаматычнага рэгулявання цяпла, якія знаходзяцца на балансе спажыўцоў. Нагадваем спажыўцам цеплавой энергіі, што рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці праводзіцца згодна з графікам, які зацвярджаецца Жабінкаўскім райвыканкамам.
У перыяд падрыхтоўкі неабходна выканаць наступныя асноўныя работы: ажыццявіць прафілактыку, а пры неабходнасці рамонт, замену трубаправодаў, запорнай арматуры; аднавіць пашкоджаную цеплавую ізаляцыю трубаправодаў і запорнай арматуры, абсталявання цеплавых пунктаў; здаць на паверку і ўстанавіць пасля яе прыборы ўліку цяпла, манометры; выканаць апрасоўку і прамыванне сістэм ацяплення; ажыццявіць прафілактыку, а пры неабходнасці рамонт (замену) сістэм рэгулявання спажывання цеплавой энергіі; выканаць работы па ўцяпленні будынкаў і збудаванняў, якія ацяпляюцца, – рамонт асцяклення, дзвярных праёмаў і г. д.
Плануючы тэрміны выканання работ, трэба ўлічыць, што ў адпаведнасці з дзеючым ТКП 388 “Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечваючымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі”, усе работы па падрыхтоўцы да зімы павінны быць завершаны да 20 верасня, а пашпарт гатоўнасці зарэгістраваны да 1 кастрычніка.
Уладзімір ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.