Донарства – магчымасць выратаваць жыццё
У Брэсцкай вобласці штотыднёва праходзіць акцыя “Бязвыплатнае донарства пачынаецца з мяне!”. У першым квартале 2018 года работа па бязвыплатным донарстве найбольш актыўна праводзілася ў Баранавічах і Пінску, а таксама ў Брэсцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Лунінецкім, Ляхавіцкім і Столінскім раёнах.
У 39,6 % выпадкаў неабыякавыя людзі здаюць кроў на бязвыплатнай аснове. У выніку на сэканомленыя грошы атрымалася закупіць тры аптычныя тапографы.
Актыўны ўдзел у акцыі прымаюць супрацоўнікі розных працоўных калектываў: работнікі ўстаноў аховы здароўя – 16,6 %, сілавых структур – 6 %, адукацыі – 5,9 %. Помніце, што стаўшы донарам, вы можаце выратаваць нечае жыццё.
“Страказа” вярнулася з “Аванці”
У Мінску адбыўся Міжнародны конкурс мастацтваў “Аванці-2018”. У ім прынялі ўдзел прадстаўніцы Жабінкаўшчыны – выхаванкі Галіны Міцковіч. Самыя юныя малышкі – ансамбль “Страказа” – вярнуліся з дыпломам лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал. Ансамбль 5-7 гадоў”, а старэйшыя дзяўчаткі – ансамбль “Балаганчык” і дуэт “Карамелька” – сталі трэцімі ў сваіх узроставых групах. Перамога дасталася нялёгка, але ўзнагароды знайшлі сваіх герояў!
Успыхнуў пажар!
На гэтым тыдні ў Жабінцы на вуліцы Камуністычнай адбыўся пажар у жылым доме. На месцы працягвае работу аператыўная група Жабінкаўскага РАНС на чале з начальнікам аддзела Алегам Бутрымам, задзейнічаны супрацоўнікі РАУС. Прычыны здарэння выяўляюцца, пацярпелых, на шчасце, няма.
Ахоўная сігналізацыя – ваш спакой
Як паведаміў начальнік Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь капітан міліцыі Сяргей Ханін, у апошні час на Брэстчыне пачасціліся выпадкі разбойных нападзенняў на жылыя дамы грамадзян. За чатыры месяцы бягучага года ў нашым раёне зарэгістраваны 23 кра-дзяжы, у тым ліку 12 – у Жабінцы. Устаноўка сістэм ахоўнай сігналізацыі – лепшы спосаб зберагчы недатыкальнасць свайго жылля ў час вашай адсутнасці. Калі вы едзеце на дачу, у адпачынак, кожны дзень ідзяце на працу, даверце захаванне сваёй маёмасці спецыялістам. Высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў аддзела аховы, мабільнасць, забяспечанасць самымі сучаснымі сродкамі сувязі і сістэмамі аховы, пастаянная гатоўнасць выехаць па сігнале трывогі – зарука вашага спакою.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%