Поспехаў на экзаменах!

Выпускныя экзамены па завяршэннi навучання i выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi праводзяцца ў перыяд з 1 па 9 чэрвеня 2018 года.
Змяненняў у пераліку навучальных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, і формах іх правядзення ў гэтым годзе не будзе.
Вучні IX класаў будуць здаваць тры выпускныя экзамены (усе – у пісьмовай форме) па беларускай мове, рускай мове і матэматыцы; XI класаў – чатыры абавязковыя выпускныя экзамены: па беларускай або рускай мове, матэматыцы (у пісьмовай форме), па замежнай мове і гісторыі Беларусі (у вуснай форме па экзаменацыйных білетах).
Пiсьмовыя экзамены пачынаюцца ў 9 гадзiн.
У адпаведнасцi з пунктам 63 Правiлаў правядзення атэстацыi вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 года № 38 тэксты і заданні для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі аб’яўляюцца праз сродкі масавай інфармацыі. Сёлета, як і ў мінулым годзе, акрамя аб’явы па тэлебачанні і радыё, тэксты і заданні будуць размешчаны на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by).
У адпаведнасці з пунктам 91 Правілаў правядзення атэстацыі пісьмовыя выпускныя экзамены пры выніковай атэстацыі ў іншыя тэрміны праводзяцца:
па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі:
21 жніўня – па беларускай мове;
23 жніўня – па рускай мове;
27 жніўня – па матэматыцы;
па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі:
22 жніўня – па матэматыцы;
24 жніўня – па беларускай або рускай мове.
Па пытаннях арганізаванага заканчэння навучальнага года і якаснага правядзення выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання ў аддзеле адукацыі будзе арганізавана работа “гарачай лініі” ў перыяд з 26 мая па 9 чэрвеня 2018 года ў працоўныя дні па тэлефонах: 2-18-05, 2-16-09, 2-38-53 з 8.00 да 17.00; у суботу і нядзелю з 9.00 да 14.00 па тэлефонах 2-23-05, 2-16-09.
Паважаныя выпускнікі! Паспяховай вам здачы экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання!
Іна ТАРАСЕВІЧ, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.