Найгалоўнейшая каштоўнасць у жыцці

Сям’я – гэта галоўнае багацце, якое павінна быць у кожнага. Менавіта з адносінаў у ёй пачынаецца існаванне чалавека ў грамадстве, таму важна, каб у сем’ях уладарылі цеплыня, утульнасць і дабрыня.
Сям’я пачынаецца з кахання дваіх, але толькі стварыўшы гэты саюз, чалавек пачынае кахаць па-сапраўднаму, спазнае сапраўдны сэнс жыцця. І зусім няважна, у якую пару года, у які дзень тыдня, з размахам або ціха заключаны шлюб, галоўнае, каб у ім існавалі ўзаемаразуменне і павага. Як прыемна бачыць шчаслівыя сем’і, дзе вочы бацькоў і дзяцей выпраменьваюць шчасце!
Сям’я складаецца з клапатлівага бацькі, ласкавай маці і іх дзяцей, мацнее ад доўгіх вечароў у атачэнні блізкіх, якія жывуць агульнымі ўспамінамі, будуюць планы на будучыню. Гэта тое, што патрэбна захоўваць і напаўняць каханнем.
Будаваць сям’ю, канечне ж, няпроста. Гэта бесперапынная праца розуму і душы, сэрца і нерваў, дзе гаспадарыць адзін закон: чым больш аддаеш, тым больш атрымліваеш. Жыццё не бывае бясхмарным, яно – пастаянны іспыт. Але ў дружным саюзе праблемы вырашаюцца агульна, беды-няшчасці перамагаюцца разам.
Кожная сям’я становіцца па-сапраўднаму моцнай, калі праходзіць выпрабаванні часам. Муж і жонка зберагаюць свае пачуцці, вучаць дзяцей, унукаў прыгожа і годна жыць разам. У святочны дзень шчыра віншуем тых, хто змог захаваць гарачым сямейны агмень, перажыць і радасці, і няшчасці, пранесці сваё каханне, адданасць скрозь час. Многія гады пражылі, паважаючы адзін аднаго, сёлетнія “залатыя” юбіляры: Аляксей Іванавіч і Еўдакія Адамаўна Конанавы, Алег Іванавіч і Лілія Уладзіміраўна Храмцовы, Сцяпан Антонавіч і Таццяна Барысаўна Кавальчукі; “рубінавыя” – Іван Васільевіч і Таццяна Аляксееўна Філіманюкі, Аляксандр Мікалаевіч і Разалія Якаўлеўна Пукіты, Леанід Мікалаевіч і Святлана Васільеўна Пятручыкі, Аляксандр Васільевіч і Галіна Міхайлаўна Адзінцы; “сярэбраныя” – Юрый Фёдаравіч і Святлана Сцяпанаўна Васілюкі, Віктар Міхайлавіч і Валянціна Вітальеўна Кузняцы, Вячаслаў Васільевіч і Таццяна Пятроўна Кавелькі, Алег Леанідавіч і Ірына Васільеўна Ігнатчыкі… Дзякуй, што вы сваім прыкладам сцвярджаеце: сям’я і вернасць – даражэй за золата! Цаніце кожнае імгненне, праведзенае разам, працягвайце верыць і дарыць адзін аднаму каханне.
У апошнія гады на Жабінкаўшчыне значна павялічылася колькасць шматдзетных сямей. Без сумнення, сапраўдная сям’я павінна быць вялікай, дружнай, дзе галоўнае прадвызначэнне бацькоў – не проста даць жыццё дзіцяці, але падараваць яму каханне, веру, адказнасць і сумленне.
На Жабінкаўшчыне нямала шматдзетных сямейных пар, якія ў вялікай згодзе выхоўваюць сваіх дзетак. У іх ліку – Юшчукі, Захарчукі, Данілюкі, Халіманы, Галаванчукі, Заяц з Жабінкі, Леўчукі, Залешчыкі, Клімовічы з аграгарадка Ленінскі, Нефедзюкі, Козелы з Вялікіх Якаўчыцаў, Чыжы з вёскі Пшанаі і многія іншыя. Жадаем вам выхоўваць дзяцей годнымі і чулымі людзьмі.
Сямейным парам Іллі і Алене Гапонавым, Вадзіму і Ганне Вараб’ям, Дзмітрыю і Святлане Дубінам, што напярэдадні адсвяткавалі свой “паркалёвы” юбілей, маладым сем’ям Уладзіслава і Аліны Самцовых, Уладзіслава і Настассі Куляшэвічаў, Максіма і Настассі Лаготаў, Яўгена і Наталлі Кавальчукоў, Мікіты і Марыны Садоўскіх, якія толькі заключылі шлюб, жадаем цярпення, узаемаразумення і вялікай павагі. Памятайце: каб быць абсалютна шчаслівымі, патрэбна не толькі быць каханымі, але і самім умець кахаць.
Няхай усе без выключэння сем’і жабінкаўцаў мацнеюць з часам. Жадаем кожнаму пранесці свае пачуцці праз гады, памятаючы, што няма бліжэйшых і раднейшых людзей на свеце, чым тыя, хто верыць у агульнае сваё шчасце.
Галіна АКСЮЦІК, загадчык аддзела загс Жабінкаўскага райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.