Встреча в клубе «Золотой возраст»

Встреча в клубе «Золотой возраст»

Адпачылі душой, абмяняліся вопытам

Нядаўна Кобрынскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і яго клуб “Залаты ўзрост” запрасілі да сябе ў госці жабінкаўцаў сталага веку. Разам з пажылымі паехалі супрацоўніцы нашага цэнтра В.М.Шалягейка і В.А.Каско.
Першыя хвіліны сустрэчы ўразілі сваёй зычлівасцю і шчырасцю: гаспадары паднеслі каравай з мукі новага ўраджаю, а харавая група кобрынцаў “Сустрэча” пад кіраўніцтвам В.А.Жуковіч падарыла музычнае віншаванне. Затым была экскурсія па цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Цікавасць ва ўсіх нас выклікаў камп’ютарны клас, у якім кобрынцы шаноўнага веку навучаюцца працы на камп’ютары, вывучаюць інтэрнэт, а затым з дапамогай яго ўзбагачаюць свой светапогляд, знаёмяцца з падзеямі ў свеце. Дарэчы, такія заняткі даюць магчымасць ім адчуваць сябе больш упэўнена, ісці ў нагу з часам. А яшчэ ў нашых суседзяў ёсць трэнажорная зала, дзе пажылыя людзі ўмацоўваюць сваё здароўе, набіраюцца фізічнай сілы, бадзёрасці. А каб з меншымі цяжкасцямі перажыць стрэсавыя сітуацыі, звяртаюцца да псіхолага, які працуе ў цэнтры.
Пад векавымі елкамі, дзе месціцца Кобрынскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, адбыўся канцэрт. Першымі сваё творчае майстэрства паказвалі жабінкаўцы. Выступленне хору “Тонус” пад кіраўніцтвам Людмілы Васільеўны Дошчык, успрымалася суседзямі хораша. Вера Пятроўна Мандрэнка і Марыя Усцінаўна Чопка захапілі гледачоў сваімі інтэрмедыямі. Паслухалі мы, як спяваюць кобрынцы, якім, дарычы, акампанаваў наш баяніст Іван Ісакавіч Пішчук. Завяршылася музычна-песеннае відовішча песняй “Пасядзім добра”, якую выканалі сумесна госці і гаспадары.
Сустрэча была карыснай і цікавай. Можа і нам не пашкодзіў бы камп’ютарны клас. А суседзям ад жабінкаўцаў варта пераняць разнастайнасць форм і метадаў работы. У прыватнасці мы, людзі шаноўнага веку, з’яўляемся частымі гасцямі прэзентацый кніг як пісьменнікаў, паэтаў, землякоў, так і іншых беларускіх творцаў слова. Захапляюць нас сустрэчы, конкурсы, дыспуты, поле цудаў, што праводзяцца цэнтрам сумесна з іншымі ўстановамі. А яшчэ добра, што ў нас людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, знайшлі сабе справу па душы: бісерапляценнем, лепкай з гліны, інкрустацыяй саломкай.
Словам, людзі маюць занятак для душы, а значыць жыццё напоўнена сэнсам.

Р.МАРГЕВІЧ, наш няшт.кар.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top