Атуліць дзяцей “Клопат”

З мая па кастрычнік на тэрыторыі Жабінкаўшчыны ажыццяўляецца міжведамасная праграма “Клопат”. Супрацоўнікі РАУС сумесна са спецыялістамі зацікаўленых службаў ва ўсіх школах раёна правядуць Тыдзень прававых ведаў. Школьнікам яшчэ раз растлумачаць правілы дарожнага руху, паводзінаў на вадзе, а таксама нагадаюць аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за свае ўчынкі.
Наперадзе – доўгачаканыя летнія канікулы. На перыяд адпачынку за аздараўленчымі лагерамі будуць замацаваны супрацоўнікі міліцыі, каб не дапусціць у іх правапарушэнняў. Таксама ў кожным лагеры будуць абсталяваны куткі прававых ведаў. Пад увагай апынуцца летам таксама аб’яднанні па інтарэсах і секцыі, у якіх будуць займацца дзеці. Няхай летні адпачынак для хлопчыкаў і дзяўчынак будзе карысным і радасным!
Ілля ХВАЛЬКО, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.