Выратавалі аўтамабіль ад знішчэння

Супрацоўнікі Жабінкаўскага РАУС патушылі грузавік, які загарэўся.

Старшы ўчастковы інспектар аддзела ўнутраных спраў райвыканкама маёр міліцыі Андрэй Казулька і міліцыянер-вадзіцель ОДС прапаршчык міліцыі Алег Каржук прывезлі ў Ленінскую сельскую ўрачэбную амбулаторыю агульнай практыкі жанчыну на агляд. Чакаючы на ганку будынка, пакуль медыкі вынесуць вердыкт пра яе фізічны стан, яны заўважылі грузавік, што праязджаў міма і з-пад кабіны якога ішоў дым. Міліцыянеры жэстамі паказалі кіроўцу, што неабходна спыніцца, і, як толькі мужчына заглушыў аўтамабіль, пачалі ліквідаваць ачаг узгарання, паралельна паведаміўшы пра сітуацыю ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Міліцыянерам спатрэбілася дзесяць вогнетушыцеляў, каб патушыць грузавік. На шчасце, усё завяршылася без сур’ёзных наступстваў.
Ганна ІВАШЧАНКА.
Фота прадстаўлена аддзелам унутраных спраў райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.