Победители олимпиад — юные жабинковцы

Победители олимпиад — юные жабинковцы

Няхай развіваюць талент

У нашай школе шмат здольных дзяцей. Некаторыя з іх, як кажуць, з Боскай іскрынкай нарадзіліся, іх схільнасці і ўменні трэба развіваць. І вельмі важна, у якое асяроддзе трапляе дзіця, які працэс навучання і выхавання яго суправаджае. Не перабольшу, калі скажу, што нашы настаўнікі здольныя ўбачыць творчых, удумлівых, адораных дзяўчынак і хлопчыкаў. З задавальненнем дапамагаюць ім расці, авалодваць новымі ведамі, паднімацца ўсё вышэй з прыступкі на прыступку.
Безумоўна, на ўроку, за 45 хвілін пашыраны матэрыял па нейкай тэме не заўжды атрымліваецца данесці да вучняў. Таму самых зацікаўленых дзяцей запрашаем на факультатыўныя заняткі. Са свайго вопыту адзначу, што сістэмная праца на іх па прадмеце выяўленчага мастацтва прыносіць свой плён. Так, мае вучні пастаянна ўдзельнічаюць у розных конкурсах, выставах, алімпіядах раённага, абласнога і рэспубліканскага маштабаў. У мінулым навучальным годзе ў школе праходзілі творчыя выставы. Напрыклад, выставы-справаздачы даюць творчы патэнцыял вучням, садзейнічаюць іх самарэалізацыі і самасцвярджэнню.
У выяўленчым мастацтве вучням трэцяй гарадской удалося ўтрымліваць прызавыя месцы на раённай і абласной алімпіядах. У раённай алімпіядзе нашы дзеці Насця Сідорка (8 клас), Насця Галёта (10 клас) і Уладзімір Масальскі (11 клас) занялі першыя месцы. Ім давялося адстойваць гонар школы і раёна ў вобласці. І яны з гэтай місіяй дастойна справіліся. Дыплом першай ступені атрымала Насця Сідорка, другой — Уладзімір Масальскі, трэцяй — Настасся Галёта. У гісторыі раёна ніколі ні адна школа не выступала так паспяхова ў гэтым прадмеце. Для мяне поспехі іх — вялікая радасць, значыць працавалі разам не дарма. Хацелася б, каб на дасягнутым мае вучні не спыняліся.

Л.ЧАРОТА, настаўніца СШ №3.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top