Зноў пра карупцыю і… гарачую ваду

Зноў пра карупцыю і… гарачую ваду

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

У межах адзінага дня інфармавання на мінулым тыдні кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі і намеснік пракурора Жабінкаўскага раёна Алена Сідарук наведалі працоўны калектыў ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”.
Алена Міхайлаўна расказала прысутным, якія змяненні ўтрымлівае Закон Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”, які ў новай рэдакцыі ўступіў у сілу 24 студзеня 2016 года. Увогуле, паняцце карупцыя – даволі шырокае і ўключае ў сябе розныя віды парушэнняў канстытуцыйных, адміністрацыйных, крымінальных і іншых нормаў права асобамі, што здзяйсняюць функцыянаванне дзяржаўнага кіравання ва ўсіх сферах дзейнасці. Таксама Алена Міхайлаўна прывяла прыклады карупцыйных злачынстваў, якія мелі месца ў рэспубліцы і ў нашым раёне.
Затым слова ўзяў старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Ён расказаў, чым жыве і ганарыцца Жабінкаўшчына. Пасля характарыстыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна Дзмітрый Мікалаевіч быў гатовы выслухаць праблемныя пытанні, што хвалююць работнікаў таварыства. Паступіла толькі адно – ад жыхара райцэнтра з вуліцы Кірава, 101 Дзмітрыя Бічука. Яго, як маладога тату пяцімесячнага немаўляці, вельмі хвалюе, чаму ў Жабінцы пасля апоўначы адключаюць гарачую ваду. Можа, для большасці гараджан, якія ў гэты час спяць, гэта і не актуальна, а для маладых бацькоў адсутнасць гарачай вады ноччу “выліваецца” ў сапраўдную праблему. Дзмітрый Мікалаевіч растлумачыў, што прынятыя меры даюць магчымасць эканоміць – такая практыка існуе і ў іншых рэгіёнах.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*