Дарагія ветэраны! Паважаныя жыхары Жабінкаўшчыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні са светлым і радасным святам – Днём Вялікай Перамогі! 9 Мая – сімвал незалежнасці, свабоды і міру, мужнасці і самаахвяравання ў імя жыцця. У гэты знамянальны дзень мы з удзячнасцю ўспамінаем слаўны шлях і гераічныя подзвігі салдата-пераможцы, схіляем галовы ў памяць аб тых, хто аддаў жыццё, абараняючы Айчыну. Падымаючыся ў атаку на фронце і змагаючыся ў тыле ворага, працуючы за станком у заводскім цэху і вырошчваючы хлеб, кожны з салдат і працаўнікоў тылу набліжаў радасны дзень Перамогі. Праз дзесяцігоддзі гэтае свята аб’ядноўвае розныя пакаленні беларусаў. Імёны герояў і падзей Вялікай Айчыннай вайны ўвекавечаны ў назвах вуліц нашых гарадоў, у граніце манументаў, увасоблены ў экспанатах музеяў, у фільмах і кнігах. У гэтыя светлыя майскія дні жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і дабра. Са святам! З Днём Перамогі!
Раённы Савет дэпутатаў. Раённы выканаўчы камітэт.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%