20 красавіка ў 14.50 жыхар Жабінкі, які кіраваў аўтамабілем BMW і рухаўся па аўтадарозе Брэст – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі, на 29-м яе кіламетры здзейсніў спадарожнае сутыкненне з грузавым аўтамабілем “МАЗ” у складзе з паўпрычэпам, пасля чаго BMW сутыкнуўся з “Ладай”. У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель іншамаркі ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр. Яго непаўнагадовы сын, які знаходзіўся ў дзіцячым аўтакрэсле на пярэднім пасажырскім сядзенні і быў прышпілены рэменем бяспекі, атрымаў траўмы і быў накіраваны ў раённую бальніцу. Па дадзеным факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа.
Раман КРУПКО, выконваючы абавязкі начальніка АДАІ Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%