Чествование юбиляров

Чествование юбиляров

Ушанавалі юбіляраў
Кожны раз калі прыходжу ў Жабінкаўскую школу-інтэрнат, не перастаю здзіўляцца чысціні і ўтульнасці, камфорту і навізне, якія ствараюць педагагічны калектыў разам з маладым энергічным дырэктарам А.А.Кавальчуком. Сёння мне хочацца падзяліцца ўражаннямі, якія атрымала ад мерапрыемства, на якім шанавалі юбіляраў, што працуюць у школе-інтэрнаце. Іх было 19: некаму ўжо больш чым пяць дзесяткаў гадоў, іншым — 45, 40, 30, а нехта толькі пачынае працоўнае жыццё — 25! Сярод юбіляраў былі “артыст вялікіх і малых сцэн” В.Р.Поўх; “каштоўны супрацоўнік з некалькімі спецыяльнасцямі, вялікі эрудыт” — І.М.Тырышкіна; “захавальнік традыцый, асаблівай прыгажосці жанчына” — С.Р.Федасюк; педагог-арганізатар, якая “усіх сваім вясёлым норавам у школе паланіла” — Л.А.Хвядынка; У.В.Ціханоўскі — хто ў электрычнасці знаўцы — са стужкай праз плячо “няхай будзе святло!”; Таццяны, а іх тры, атрымалі ў віншаванні цэлую кампазіцыю.
Самымі ўрачыстымі хвілінамі свята было ўручэнне юбілярам грамат дырэкцыяй     школы за поспехі ў працы. Павіншаваць віноўнікаў урачыстасці ў школу прыйшоў хор ветэранаў “Тонус”, мастацкі кіраўнік якога непараўнальная Л.В.Дошчык, акампаніятар — паважаны І.І.Пішчук. З астатнімі ўдзельнікамі хору знаёміла гледачоў вядучая канцэрта В.П.Мандрэнка. Самадзейныя артысты Н.Лысенка, І.Снітко, В.Якімчук чыталі байкі, гумарэскі, а хор выконваў любімыя ўкраінскія, беларускія, рускія песні. Добрыя ўражанні ў віноўнікаў і гасцей свята засталіся ад сольных песень, якія выконвалі В.Бялова, В.Панятоўская, А.Крыўчэня, А.Валетава, адзіная жанчына ў хоры, якая спявае разам з мужам.
Слухаеш, як спявае хор, і, нягледзячы на ўзрост, стамляльнасць адыходзіць. Усе, хто быў удзельнікам мерапрыемства, шчыра дзякавалі яго арганізатарам — старшыні прафкама школы-інтэрната Л.Кірылавай і старшыні Савета ветэранаў В.Мандрэнка, дзякуючы якім свята атрымалася сапраўды чароўным, яно запомніцца надоўга сваёй адметнасцю і шчырасцю.
Р.МАРГЕВІЧ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top