Калі сэрца і сасуды пасылаюць “SOS”

У мінулы чацвер, 19 красавіка, у цэнтральнай раённай аптэцы
№ 27 прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня прафілактыкі хваробаў сэрца. Яе арганізатарамі выступілі работнікі ўстановы. Падчас акцыі наведвальнікі аптэкі мелі магчымасць змераць артэрыяльны ціск і ўзровень глюкозы крыві. Танометр і глюкометр для гэтага былі прадастаўлены кампаніяй “Сэйсімед”. Жадаючыя маглі таксама атрымаць кансультацыі і рэкамендацыі спецыялістаў раённай бальніцы: урача-тэрапеўта Наталлі Кіслюк і ўрача-валеолага Ірыны Астроўскай, а таксама правізараў-рэцэптараў аптэкі; прайсці анкетаванне па выяўленні рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў; пазнаёміцца з буклетамі і памяткамі па дадзенай тэматыцы. Супрацоўнік аддзела маркетынгу фармацэўтычнага завода “Лекфарм” Анжаліка Кучук расказала пра лекавыя сродкі, якія выпускаюцца на прадпрыемстве для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Тэкст і фота Алёны НІКАНЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.