У гэтыя красавіцкія дні на ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” прыкметнае ажыўленне – ідзе планавы рамонт. Па традыцыі, завод спыняецца вясной на тры-чатыры дні, каб праверыць галоўныя вузлы і абсталяванне, высветліць, дзе патрабуецца замена дэталяў. Сёлета пад увагай аказаліся аспірацыйнае, транспартнае і тэхналагічнае абсталяванне камбіцэху і лініі фасоўкі.
У сувязі з запланаванымі работамі створаны дзве рамонтныя брыгады, якія пераведзены на двухзменны рэжым працы: з 7 раніцы да 14 гадзін і з 14 да 21 вечара.
У гэтыя дні завадчане ўстанавілі новыя сілкавальнікі на лініі дазіравання (яны маюць большую вытворчасць).
Таксама былі заменены некаторыя агрэгаты на лініях экспандзіравання, гранулявання і экструдзіравання збожжа і камбікармоў; з’явіліся новыя вагі.
Усё гэта ў комплексе дазволіць заводу працаваць зладжана і без паломак у чарговы перапрацоўчы сезон.
На гэтым тыдні мяркуецца завяршыць запланаваныя работы.
На здымку: Віталь САМАСЮК і Міхаіл АНДРАСЮК рамантуюць транспарцёр лініі загрузкі камбікармоў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%