Поздравляем победителей Жатвы — 2011!

Поздравляем победителей Жатвы — 2011!

Віншуем з перамогай на жніве-2011

камбайнераў Генадзя Мікалаевіча Царука і Аляксандра Мікалаевіча Леўчука з СВК “Маціевічы”, Вячаслава Аляксандравіча Пясецкага з ААТ “Жабінкаўскі”, якія на камбайнах КЗС-1218 першымі ў раёне намалацілі больш тысячы тон збожжа.

Нягледзячы на няпростыя пагодныя ўмовы вы сваёй працай пацвярджаеце лепшыя маральныя і прафесійныя якасці працаўнікоў хлебнай нівы.

Верым, што ваш прыклад умелай, самаадданай працы будзе садзейнічаць пастаяннаму павелічэнню колькасці “тысячнікаў” у гаспадарках раёна.

Прыміце нашы віншаванні і словы ўдзячнасці за нялёгкую працу. Моцнага вам здароўя і цярпення, дасягнення новых працоўных перамог!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Райкам прафсаюза работнікаў АПК.

Выдатны тандэм: праца ўзнагароджана

Сонечная раніца 11 жніўня для камбайнераў СВК “Маціевічы” Генадзя Мікалаевіча Царука і Аляксандра Мікалаевіча Леўчука была незвычайнай, прыемнай.
Яны атрымалі шчырыя віншаванні і падарункі ад першага намесніка старшыні райвыканкама,начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.С.Тарасевіча і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Н.У.Калыбскай. Экіпаж камбайнераў намалаціў 1017 тон збожжа, экіпаж стаў першым “тысячнікам” гэтага сезона.
“Новыя камбайны дазваляюць працаваць выдатна, астатняе залежыць ад вас саміх”  —  сказаў А.С.Тарасевіч, і камбайнеры пайшлі зноў працаваць.
З панядзелка яны пачынаюць малаціць зернебабовыя, потым настане чарга для кукурузы.  Разам Г.М.Царук  і А.М.Ляўчук толькі першы сезон, але іх тандэм даў выдатны вынік: убраны 424,2 гектара, чвэрць уборачнай плошчы ў гаспадарцы. Станоўча паўплывала на поспех і тое, што камбайнеры выходзілі ў поле на новай тэхніцы. Іх КЗС-1218 толькі другі сезон на збожжавай ніве. Новыя машыны, безумоўна, стымул для хлебаробаў: яны дазваляюць адчуваць сябе больш упэўнена і працаваць плённа.
У сярэднім у гэтым жніўным сезоне з кожнага гектара ў СВК “Маціевічы” намалочваюць менш, чым летась, 26,5 цэнтнераў. Ураджайнасць магла бы быць вышэйшай, але надвор’е ўнесла свае карэктывы. Вядома, што у сельскай гаспадарцы шмат залежыць менавіта ад яго. 11 жніўня камбайнеры амаль што справіліся з уборкай зерневых культур, абмалацілі 2000 гектара.
Прыемна глядзець на новыя камбайны, на намалочанае залацістае, на задаволеныя твары першых “тысячнікаў”.

В.МЯДЗВЕЦКАЯ.
На здымку: віншаванне прымае экіпаж камбайнераў Генадзя Мікалаевіча Царука і Аляксандра Мікалаевіча Леўчука з СВК “Маціевічы”.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top