Уваскрэсенне Хрыстова – слаўце

Вучні Нядзельнай школы храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы з нецярпеннем чакалі светлага Вялікадня. Асабліва святу Уваскрэсення Хрыстова радаваліся хлопчыкі і дзяўчынкі малодшых класаў, бо яны разам са сваімі настаўнікамі падрыхтавалі прыгожую інсцэніроўку па казцы “Дзюймовачка”. Дзеці на працягу велікоднага тыдня пабывалі з “Дзюймовачкай” у дзіцячых садах горада, у СШ № 1, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Колькі дабра і цяпла падчас выступлення выпраменьвалі юныя артысты! Вершамі, песнямі і танцамі яны па-дзіцячы шчыра і з любоўю стараліся данесці радасць Хрыстова Уваскрэсення да такіх жа юных гледачоў. І вельмі прыемна было чуць у адказ на “Хрыстос уваскрос” – дружнае “Ісцінна ўваскрос” з вуснаў малечы – выхаванцаў дзіцячых ясляў-садоў!
На здымку: сцэна са спектакля “Дзюймовачка”.
Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.