Алеся ДАБРАВЕСТ.
6-7 красавіка ў сталіцы ў спорткомплексе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прайшло першынство краіны па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат старэйшых за 13 гадоў – выхаванцаў спецыяльных школ для дзяцей-інвалідаў па зроку і з яго парушэннямі. Навучэнцы Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната прынялі ўдзел у пяці відах праграмы спаборніцтваў і ў чатырох сталі пераможцамі. У бегу на 60 метраў – Сяргей Падлескі, у кіданні дыска – Максім Лукашэвіч, у штурханні ядра – Аляксандр Зінковіч. Настасся Андрыянава заваявала другое месца ў скачках у даўжыню з разбегу. Так як у складзе каманды выхаванцаў Жабінкаўскай школы-інтэрната не было татальна невідушчых дзяцей, яна па суме ачкоў табліцы заняла трэцяе (а не больш высокае) агульнакаманднае месца і была ўзнагароджана дыпломам і кубкам.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў таксама былі адзначаны дыпломамі ў асабістым заліку. Але гэта яшчэ не ўсё. Жабінкаўская каманда вярнулася дамоў з падарункам: пераносныя брусы ўручыў ёй генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка.
Рыхтаваў выхаванцаў школы-інтэрната да спаборніцтваў настаўнік адаптыўнай фізічнай культуры і здароўя ўстановы Сяргей Кісляк.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%