Готовы помогать круглые сутки

Готовы помогать круглые сутки

На мінулым тыдні ў клубе ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” з калектывам прадпрыемства сустрэўся кіраўнік упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр У.В.Сычэўскі. Ён спыніўся на пытаннях, які хвалююць як супрацоўнікаў міліцыі, так і грамадства.
Усяму віной — п’янства
Уладзімір Васільевіч ахарактарызаваў сітуацыю у вобласці, як стабільную. За паўгоддзе ўдалося рашыць галоўную задачу — знізіць на тэрыторыі Брэстчыны узровень злачыннасці на. Паменела забойстваў, злачынстваў з нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, крадзяжоў, хуліганскіх праяўленняў. У многім гэта вынік даверлівых зносін з людзьмі ў час сустрэч па месцы іх жыхарства і работы, аператыўнага рашэння найбольш вострых праблем, якія ставяць грамадзяне перад праваахоўнымі органамі.
На жаль, многія злачынствы па-ранейшаму ўзнікаюць з прычыны п’янства. У тым ліку і цяжкія. На цвярозы розум чалавек раскайваецца, аднак назад нічога ўжо не вернеш, і прыходзіцца адказваць за свае ўчынкі. Забараніць ужыванне алкаголю — такі шлях мы ўжо праходзілі, сёння важна супрастаяць гэтаму злу ўсім, прапагандаваць здаровы лад жыцця.
Не патурайце злодзеям
Наступная тэма, якую закрануў выступоўца, — краджяжы. Іх не стане меней, як бы добра не працавалі супрацоўнікі міліцыі, калі самі грамадзяне будуць патураць злодзеям. І прыкладаў таму шмат. На банкаўскай пластыкавай картцы безразважна пішам код, які становіцца “лёгкім ключыкам” для любога несумленнага чалавека. Бесклапотна пакідаем адкрытыя форткі ў кватэры. Трымаем грошы дома, а не захоўваем у банку, прычым, у месцах даступных злодзею, якія нескладана “вылічыць”.
Сёлета за чатыры месяцы перад павышэннем мытных пошлін увезлі ў краіну з-за мяжы столькі аўтамабіляў, колькі за ўвесь 2010 год. І зоў жа ўладальнікі іх правакуюць злодзеяў. З-за адсутнасці гаражоў пакідаюць машыны на вуліцы, а з салона “забываюць” забраць дакументы, сумкі, іншыя рэчы…
Вось чаму так важна страхаваць сваю маёмасць, скарыстаць паслугі супрацоўнікаў “Аховы” і абсталяваць кватэру ахоўнай сігналізацыяй.
За бяспечны адпачынак дзяцей
Цяпер канікулы. Каб быў адпачынак дзяцей бяспечным, залежыць ад нас, дарослых. І, як падкрэсліў У.В.Сычэўскі, у першую чаргу бацькі павінны тлумачыць сваім сынам і дочкам, як трэба паводзіць сябе на вуліцах, у прыватнасці, калі яны садзяцца на веласіпеды, а таксама ля рэчак і вадаёмаў. Дарэчы, пра адпачынак ля вады. Сёлета патанула ў вобласці 38 чалавек, у тым ліку і дзяцей. Летась — 101. Статыстыка палепшылася, але тым не менш за кожным выпадкам гора, смерць блізкага чалавека.
Важна таксама цікавіцца, з кім сябруюць вашы дзеці, як яны паводзяць сябе на дыскатэках. “Калі дарослыя ў курсе іх спраў, калі адносіны паміж вамі будуюцца на прынцыпах даверу і ўзаемапаразумення, праблемаў будзе меней і ў бацькоў, і ў міліцыі”, — запэўніў У.В.Сычэўскі.
Дарога — вадзіцель
Выступоўца адзначыў, што 80% прысутных у зале маюць дачыненне да тэмы дарожнай бяспекі, бо знаходзяцца ў ролі і вадзіцеляў, і пешаходаў. Шмат праблемаў дастаўляюць міліцыі п’яныя кіроўцы. За першае паўгоддзе ў стане алкагольнага ап’янення ў вобласці было затрымана 5 тысяч чалавек, у рэспубліцы — больш за 30 тысяч. Пакаранні — самыя сур’ёзныя: вялікія штрафы, пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання, а за паўторнае пападанне нават крымінальная адказнасць. Як сказаў У.В.Сычэўскі, будуць яшчэ больш узмоцнены меры да п’яных кіроўцаў, бо яны — патэнцыяльныя задойцы. Ужо з 12 жніўня змяншаецца дазволеная доза алкаголю ў крыві вадзіцеляў з 0,5 да 0,3 прамілі.
“Чалавек — самая складаная машына…”
У завяршэнні свайго выступлення У.В.Сычэўскі паведаміў, што згодна анкет і апытанняў людзі выказваліся станоўча аб рабоце супрацоўнікаў Жабінкаўскага РАУС. Але пры гэтым былі адзначаны і некаторыя адмоўныя моманты ў выкананні сваіх службовых абавязкаў некаторым з іх. “Чалавек — самая складаная машына, — сказаў Уладзімір Васільевіч, — часам і яго распазнаць цяжка. Таму хутка развітваемся з тымі, хто не разумее нашу службу, тым больш няславіць яе. Ведайце адно: мы гатовыя дапамагаць круглыя суткі. У любое надвор’е. Як медыкі і пажарныя. Такая наша работа”.
С.ВІШНЕЎСКАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top