Сёння Жабінкаўская ПМК-10 працуе ў якасці генпадрадчыка над рэалізацыяй праекта па будаўніцтве сярэдняй школы з блокам пачатковых класаў у мікрараёне “Паўднёвы Захад-2” горада Брэста. У камандзе спецыялістаў, якія займаюцца ўзвядзеннем будынка, і слесар-сантэхнік вядучага будаўнічага прадпрыемства нашага раёна Віктар Войцік.
Віктар Іванавіч нарадзіўся і вырас у Жабінцы. Пасля школы вучыўся ў Брэсцкім гарадскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 65 на зваршчыка. Але ўладкаваўся ў ПМК-10 слесарам-сантэхнікам і рупіцца на прадпрыемстве ўжо больш за 15 гадоў. Праца яго нялёгкая, звязана з мноствам рызык, вялікай адказнасцю, патрабуе добрай падрыхтоўкі і ведання сваёй справы. Віктар Іванавіч з калегамі займаецца мантажом, эксплуатацыяй і рамонтам санітарна-тэхнічнага абсталявання. Слесары-сантэхнікі забяспечваюць функцыянаванне сістэм ацяплення, водазабеспячэння і каналізацыі будынкаў, якія ўзводзяцца ПМК-10.
Віктар Войцік не раз станавіўся ўладальнікам ганаровых грамат і па-дзяк. Да таго ж сёлета яго імя ўпершыню з’явілася на Галерэі працоўнай славы Жабінкаўшчыны. Віктар Іванавіч плануе і далей шчыраваць на карысць раёна і павышаць узровень свайго прафесійнага майстэрства.
Тэкст і фота Крысціны СЕМЯНЮК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%