Хлебаробы ААТ “Жабінкаўскі” працягваюць трымаць лідэрства ў раённым спаборніцтве на жніве. На 28 ліпеня ўбралі 870 гектараў зерневых і зернебабовых культур пры плане 1220. Найбольшы тут намалот — 3333 тон. Гаспадарка поўнасцю ўбрала яравы ячмень і трыцікале. Штодзень на жніўных палетках працуе сем зернеўборачных камбайнаў. Больш за ўсіх намалаціў экіпаж камбайнераў у складзе Уладзіміра Іосіфавіча Гурына і Мікалая Рыгоравіча Піваварука. На іх рахунку 626 тон зерня з убраных амаль 200 гектараў. Цяпер яны шчыруюць на азімых палетках пшаніцы ля вёскі Пшанаі.
Уважліва сочыць за работай экіпажаў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Мікалаевіч Рубанаў.
На здымку: экіпаж камбайна КЗС-1218 М.Р.Піваварук і У.І.Гурын.
Фота І.Жук.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.