Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.
Скончыліся вясновыя канікулы, хлопчыкі і дзяўчынкі з новымі сіламі вярнуліся за школьныя парты. Аднак вольны час школьнікі правяілі з карысцю! У гарадскім парку прайшлі раённыя турысцкія спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні і фігурным кіраванні веласіпедам у рамках акцыі “Карысныя канікулы”.
Арганізавалі мерапрыемства аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, камісія па справах непаўнагадовых, РК ГА “БРСМ”, ІСН Жабінкаўскага РАУС. У спаборніцтвах прынялі ўдзел дзевяць каманд з навучальных устаноў нашага раёна.
Спачатку школьнікі прадэманстравалі свае навыкі спартыўнага арыентавання. Дапамог ім у гэтым педагог дадатковай адукацыі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Генадзь Турыцын. Дзецям па азімуце трэба было вызначыць дакладнае месца, дзе схаваны “скарб”. Лепш за ўсіх з гэтым заданнем справілася каманда сярэдняй школы № 3. Ад яе толькі крыху адсталі Якаўчыцкая і Крыўлянская адзінаццацігодкі.
Фігурнае кіраванне веласіпедам судзіў майстар спорту па веласпорце на трэку і шашы Уладзімір Кудравец. Школьнікам трэба было пераадолець паласу перашкод на веласіпедзе і пры гэтым набраць мінімальную колькасць штрафных балаў. З гэтым бездакорна справіліся хлопцы і дзяўчаты з Хмелеўскай сярэдняй школы. У асабістым першынстве лідарамі сталі навучэнец Крыўлянскай адзінаццацігодкі Раман Марковіч і Настасся Нябогава з СШ № 2.
Па выніках спаборніцтваў лепшыя вынікі паказала Якаўчыцкая сярэдняя школа. Другое і трэцяе месца заваявалі каманды Хмелеўскай і трэцяй гарадской школ адпаведна.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%