Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.
Усім нам хочацца жыць у чыстым горадзе. Адны пра гэта толькі мараць, а іншыя аддаюць перавагу не словам, а справе. У рамках месячніка па добраўпарадкаванні 6 красавіка прайшла добраахвотная акцыя “Чысты бераг” па навядзенні парадку на тэрыторыях каля канала Безыменнага і ракі Жабінкі.
Прадстаўнікі працоўных калектываў дыстанцыі пуці, цукровага завода, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сацыяльна-педагагічнага цэнтра – актывісты РК ГА “БРСМ” – не шкадуючы часу і сіл, прыбралі ўсё смецце з газонаў і нават вылавілі бутэлькі з вады! Падтрымку неабыякавым жабінкаўцам аказала раённая інспекцыя аховы прыродных рэсурсаў, прадаставіўшы пальчаткі, смеццевыя мяшкі і падхопнікі для ачышчэння канала і ракі.
А ў Жабінцы працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Скарыстайцеся гэтым часам, каб зрабіць наш горад чысцейшым, прыгажэйшым і больш утульным. Таму што гэта наш агульны дом!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%