Дар’я ЧЭРВЕНЬСКАЯ.
Традыцыйна па ўсёй Беларусі праходзіць акцыя “Чысты лес”. Ініцыятарам экалагічнай кампаніі на Жабінкаўшчыне выступае раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Каб выхаваць беражлівыя адносіны да лесу і прывіць любоў да прыроды, да акцыі актыўна прыцягваецца моладзь. Так, ва ўборцы прынялі ўдзел навучэнцы першай і Старасельскай адзінаццацігодак. З іх дапамогай парадак быў наведзены ў лясным масіве і ўздоўж ракі Мухавец ад вёскі Здзітава да моста. Былі акультураны і рыбалоўныя ўгоддзі на былым торфаўчастку ў Сычове.
– Такія мерапрыемствы дапамагаюць звярнуць увагу насельніцтва на праблему забруджвання лясоў і паменшыць яе ўплыў, а яшчэ выхаваць экалагічна адукаванае пакаленне, – упэўнены начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Шык.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%