У басейн – па здароўе і радасць

Амаль паўтары сотні хлопчыкаў і дзяўчынак наведваюць яслі-сад № 1 у Жабінцы. Пакуль бацькі працуюць, з іх маленькімі гарэзамі праводзяць заняткі і цікавыя гульні выхавальнікі.
Першы яслі-сад адметны тым, што у ім, адзіным у раёне, ёсць басейн. Малышы (нават ясельнага ўзросту) з задавальненнем і радасцю вучацца тут плаваць. Выдатны інструктар па плаванні Таццяна Зарбаілава праводзіць цэлы шэраг практыкаванняў, што дазваляе юным выхаванцам спачатку трымацца на вадзе, а потым і плаваць. Дзетвара любіць рабіць “бомбачкі”, “кракадзільчыкаў”, “лавіць рыбак”, ныраць і многае іншае. У канцы трэніроўкі ім дазваляецца пасваволіць з мячамі і цацкамі. Малеча ў захапленні ад гульняў на вадзе.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*