Святлана БЯЛЯК.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.
У межах адзінага дня інфармавання на мінулым тыдні Жабінкаўшчыну наведаў старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мурашкін. Ён сустрэўся з працоўным калектывам Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання Жабінкаўскага раёна. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі іншых арганізацый, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк і старшыня Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская.
Аляксандр Андрэевіч расказаў, як рэалізуецца палітыка занятасці насельніцтва на Брэстчыне.
– “Дайце” – самае папулярнае слова ў Беларусі, – гаварыў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў. – А што канкрэтна мы прадпрымаем, каб павялічыць свой заробак? Скажам, на 1 лютага 2018 года ў органы працы, занятасці і сацыяльнай абароны вобласці заяўлены звесткі аб наяўнасці 5,9 тысячы вакансій, працоўныя прафесіі складаюць 64,6 %.
Пры гэтым на аднаго беспрацоўнага ўмоўна прыходзіцца 1,4 вакансіі.
Колькасць асоб, што стаяць на ўліку як беспрацоўныя, складае 4,4 тысячы чалавек. З іх тры з паловай тысячы маюць рабочую прафесію, спецыяльнасць –
713 чалавек. Найбольш запатрабаванымі з’яўляюцца швачкі (340 вакансій), вадзіцелі аўтамабіляў (337), урачы-спецыялісты (288), медсёстры (210), зборшчыкі абутку (191). Атрымліваецца, што колькасць вакансій для ўрачоў у 144 разы перавышае колькасць зарэгістраваных беспрацоўных, што маюць гэтую спецыяльнасць, медыцынскіх сясцёр – у 21 раз. Наймальнікі вобласці зацікаўлены таксама ў інжынерах, фельдчарах, бухгалтарах, ветэрынарных урачах, заатэхніках, мастацкіх кіраўніках, прадаўцах, бетон-шчыках, мулярах, электрагазазвар-шчыках.
У той жа час найбольшым попытам сярод беспрацоўных карыстаюцца вакансіі для некваліфікаванай працоўнай сілы. Так, на адну вакансію ўкладчыка-ўпакоўшчыка прэтэндуюць 29 беспрацоўных, уборшчыка тэрыторый – 6,8; дворніка – 17,8, вартаўніка – 9,4 чалавека. Пры гэтым заработная плата на заяўленыя вакансііі вар’іруецца ад 30,5 рубля для дворніка да 1850 рублёў у аператара ЭВМ, які валодае англійскай мовай і мае вопыт праграміравання.
Затым Аляксандр Андрэевіч быў гатовы выслухаць праблемы, што хвалююць жабінкаўцаў. Паступіла толькі адно пытанне аб акцыях, якія некалі былі набыты ў ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”. Аляксандр Мурашкін даў грунтоўны адказ на гэтае пытанне.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%