Як трэба жыць, каб усім вакол дружыць

Напярэдадні Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі пра аўтызм у Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна адбылася інклюзіўная тэатральна-гульнёвая пастаноўка “Як мы казку знайшлі”. У імправізаваным спектаклі па матывах рускай народнай казкі “Церамок” прынялі ўдзел навучэнцы і выхаванцы цэнтра і першай гарадской школы, іх педагогі, бацькі і актывісты грамадскага аб’яднання “БРСМ”.
У зале падчас мерапрыемства не было гледачоў: усе актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, адгадвалі загадкі, казкі, іх герояў. Пастаноўка аб’яднала дарослых і дзяцей, зблізіла хлопчыкаў і дзяўчынак з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Як адзначыла вядучая мерапрыемства настаўнік ЦКРНіР Надзея Жых, казка “Церамок” была выбрана для інсцэніроўкі невыпадкова: яна дала дзецям магчымасць зразумець, як трэба жыць, каб усім вакол дружыць.
Наталля ВАЛОШКА.

Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.