2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Свята, якога не маюць iншыя дзяржавы

2 красавіка Беларусь і Расія адзначаюць Дзень яднання народаў. Некалі пілотны праект, які многія ўспрымалі толькі як эксперымент, стаў па-сапраўднаму паўнамаштабным саюзным дыялогам, заснаваным на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай выгады і павагі інтарэсаў адзін аднаго, а таксама добрым вопытам у стварэнні новых аб’яднанняў. Дзякуючы ў тым ліку і яму, на палітычнай карце свету з’явіліся Мытны саюз і Еўразійскі эканамічны саюз. Нашы народы аб’ядноўваюць як інтэграваныя эканомікі, так і агульныя каштоўнасці і традыцыі, Беларусь і Расія – удзельнікі адзінага гістарычнага працэсу і блізкія суседзі.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – не проста знамянальная дата ў новай гісторыі нашых краін, гэта пацверджанне духоўнай і культурнай блізкасці двух братэрскіх народаў, цеснага палітычнага і эканамічнага партнёрства.
За параўнальна кароткі адрэзак часу саюзны праект раскрыў велізарны стваральны патэнцыял для далейшага развіцця эканомік Беларусі і Расіі.

 

Паважаныя жыхары раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

У аснове супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў ляжаць духоўныя традыцыі народаў, іх гістарычная воля, імкненне да адзінства, моцная дружба, якая мае глыбокія карані.
Сёння развіваюцца палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі двух брацкіх славянскіх народаў, ажыццяўляюцца сумесныя праграмы і праекты, паглыбляецца паразуменне і давер.
Жадаем вам поспехаў у рабоце, шчасця, здароўя, міру і дабрабыту.
Раённы Савет дэпутатаў. Раённы выканаўчы камітэт.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.