Себе — самогон, брагу — «зеленому другу»

Себе — самогон, брагу — «зеленому другу»

Рэйдавая група работнікаў Брэсцкай абласной і міжраённай інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету і супрацоўнікі міліцыі спецыяльнага прызначэння УУС аблвыканкама 6 чэрвеня ў Зеляневіцкім лясніцтве Пружанскага раёна затрымалі пяць жыхароў Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Пры іх знаходзіліся два бартавыя аўтамабілі УАЗ без нумароў, дзве бензапілы, бензінавы электрагенератар, а ў сямі металічных ёмістасцях — каля трох тон запаранай брагі і 160 літраў гатовай спіртавой вадкасці, папросту — самагонкі. “Прадпрымальнікі” патлумачылі, што самагонны міні-завод яны паставілі месяц назад, карысталіся ім разоў сем, сцёкавыя воды (адходы брагі), а іх набралася 15 тон, злілі ў лес.
У выніку сваёй незаконнай дзейнасці і неабачлівасці самагоншчыкі забрудзілі лес, а таксама лясную падсцілку на зямлі ляснога фонду ў 840 кв.метраў. Пры гэтым было пашкоджана 19 соснаў дыяметрам ад 8 да 28 см да спынення іхняга росту, іншымі словамі — яны загублены. Агульны ўрон навакольнаму асяродзю склаў 32 мільёны 25 тысяч рублёў.
У адносінах да ўсіх пяці парушальнікаў дзяржінспектарамі былі складзены адміністрацыйныя пратаколы паводле чатырох артыкулаў прыродаахоўнага заканадаўства. Разглядаецца пытанне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы.
Хто яны, затрыманыя грамадзяне? Нідзе не працуюць, прыцягваліся і раней да адміністрацыйнай адказнасці за падобныя првапарушэнні. Калі зыходзіць з наяўнайнай у час іх затрымання тэхнікі — два аўтамабілі УАЗ, бензапілы “Штыль” і “Хускварна”, імпартны бянзінавы электрагенератар, — дык можна здагадацца, што мелі яны ад сваёйго прадпрымальніцтва някепскі прыбытак. Але цяпер вось настаў час адказваць за свае нахабныя ўчынкі.
А.ШЧЫТОЎ, начальнік аддзела аблінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top