Транспартная інспекцыя па Брэсцкай вобласці паведамляе, што з мэтай забеспячэння захаванасці рэспубліканскіх аўтамабільных дарог у перыяд з 25 сакавіка па 20 красавіка ўводзяцца часовыя абмежаванні нагрузак на восі. З пералікам дарог, якія трапляюць пад абмежаванні, можна азнаёміцца ў Дадатку № 1 Пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2018 года № 5.
Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на: транспартныя сродкі і самаходныя машыны, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, лекавых сродкаў, глебы і паштовых грузаў, збожжа, камбікармоў, насеннага фонду, насення рапсу, угнаенняў, небяспечных грузаў, малака і малочных прадуктаў, а таксама грузаў, што перавозяцца ў ізатэрмічных фургонах, рэфрыжэратарах і цыстэрнах, для захавання якіх патрабуецца спецыяльны тэмпературны і санітарна-гігіенічны рэжым; дзейнасць па ўтрыманні, рамонце і развіцці аўтамабільных дарог агульнага карыстання; перавозкі грузаў для забеспячэння абараназдольнасці, правапарадку, ліквідацыі надзвычайных сітуацый ці наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў.
Пры наяўнасці спецыяльнага дазволу на праезд цяжкавагавых і (ці) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь дазваляецца праезд з перавышэннем дапушчальных параметраў транспартных сродкаў, якія перавозяць экспартныя (імпартныя) грузы дзяржаў-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза; пачалі рух з пункта загрузкі за межамі нашай краіны да 25 сакавіка 2018 года ўключна; перавозяць грузы па ўчастках аўтамабільных дарог агульнага карыстання ў населеныя пункты (ці з іх), якія размяшчаюцца ў межах да 50 кіламетраў уключна ад рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, што ўваходзяць у асноўны маршрут руху, на якім не выяўлена перавышэнне дапушчальных параметраў, вызначаных вышэйназванай Пастановай.
Аляксандр САМОЙЛАЎ, спецыяліст другой катэгорыі аддзела вагагабарытнага кантролю.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%