Подростки должны ночевать дома!

Подростки должны ночевать дома!

Нездарма прымаюцца рашэнні, каб непаўналетнія ў начны час, а дакладней з 22 і да 6 гадзін раніцы абавязкова знаходзіліся дома, былі пад наглядам  бацькоў. У адваротным выпадку за іх паводзіны, ніхто не зможа паручыцца. Аб гэтым яскрава засведчылі судовыя справы над вучаніцай Крыўлянскай школы.
Не будзем разбірацца, якія недкладныя справы прывялі дзяўчыну ў райцэнтр, але толькі 10 ліпеня 2010 года ў грамадзян, што жывуць на вуліцах Цэнтральная і Савецкая, яна ўкрала адзенне і веласіпед больш чым на 800 тысяч рублёў. Украла, пакуль людзі спалі.
Другі “налёт” на вуліцу Цэнтральная яна зрабіла праз тыдзень. З незашклёных балконаў дзяўчына сцягнула адзенне. Пераапрануўшыся ў крадзенае, Вольга днём бесклапотна гуляла на рынку, дзе свае рэчы пазнала гаспадыня і выклікала міліцыю.
21 верасня 2010 года адбыўся суд. Вольгу прызналі вінаватай у неаднаразовым крадзяжы маёмасці з пранікненнем у жыллё і назначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 1 год. Высокі суд улічыў, што перад ім — вучаніца і непаўналетняя, а таму выкананне назначанага пакарання адклалі на год. Прычым, яна была абавязана з 22 да 6 гадзін наступных сутак знаходзіцца па месцы жыхарства.
Да рашэння суда дзяўчына аднеслася абыякава. Яна, як і раней, вяла сябе вольна, не зважаючы на тое, што яе паводзіны кантраляваліся. Толькі напрыканцы мінулага і пачатку гэтага года чатыры разы ў начны час яе не змаглі знайсці дома. Болей таго, 11 студзеня, калі яе пасля 22 гадзін затрымалі ў райцэнтры каля чыгуначнага вакзала, прызналася, што ў тут, у горадзе, у знаёмых выпівала спіртное.
Маладая асоба поўнасцю выйшла з-пад бацькоўскага ўплыву: сістэматычна без дазволу пакідала дом. Не аказалі на яе ўздзеяння і чатыры афіцыйныя папярэджванні. У рэшце рэшт справа зноў дайшла да суда, які, адмяніў адтэрміноўку выканання пакарання і накіраваў дзяўчыну ў выхаваўчую калонію для адбыцця яго.
Падлетак павінен начаваць дома! Такая напрошваецца выснова. Бадзяжніцтва ў цёмны час сутак нікому яшчэ не было на карысць, бо якія толькі думкі могуць з’явіцца іншы раз у неразумнай юнай галаве!..
В.НОВІК, старшыня суда Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top