Школа для настоящих мужчин

Школа для настоящих мужчин

Гэтыя 12 маладых жабінкаўцаў хутка стануць сапраўднымі мужчынамі — яна папоўняць шэрагі ваеннаабавязаных.
Іх урачыстыя провады ў армію  адбыліся 12 чэрвеня ў дзіцячай школе мастацтваў. Традыцыйна праводзіць будучых салдат прыйшлі прадстаўнікі раённых уладаў, грамадскіх арганізацый, і, канешне, іх бацькі і блізкія.
З прывітальным словам звярнулася да хлопцаў начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама В.У. Бортнік, якая нагадала, што абарона Радзімы — святы абавязак кожнага мужчыны. Ваенны камісар Жабінкаўскага раёна падпалкоўнік А.І.Юруць зачытаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №200 аб чарговым прызыве на тэрміновую ваенную службу ў маі-чэрвені 2011 і з выказаў надзею, што юнакі знойдуць у арміі не толькі добрых сяброў, але і мудрых камандзіраў.
Затым слова ўзяла намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, якая звярнула ўвагу на тое, што армія нашай краіны робіцца ўсё больш прафесійнай.
— Не толькі ў навучальных установах можна атрымаць карысныя веды, — сказала яна, — армія — таксама школа, і хочацца верыць, што вывучаныя там урокі спатрэбяцца вам толькі ў мірных мэтах.
Навабранцам уручылі падарункі ад райвыканкама — наборы прызыўніка з самымі неабходнымі на першы час службы рэчамі. Пра святы подзвіг салдат пад час Вялікай Айчыннай вайны нагадаў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў В.М.Шышчыц. Бацька прызыўніка У.У.Круг выказаў наказ маладому пакаленню — не забывацца пра тых, кто іх чакае дома.
На здымках:
В.ДАРАЖЭНКАВА.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top