Хатынь – на сэрцы смутак і боль

Хатыни звон – не прощальный звон,
Не смиренный звон, а набатный звон.
М. Нагнибеда.

Пяцікласнікі другой гарадской школы пабывалі ў цукразаводскай бібліятэцы на літаратурна-музычнай вечарыне “Трагедыя спаленай вёскі”, што прысвячалася Дню памяці хатынскай трагедыі. Менавіта 22 сакавіка былі спалены жыхары гэтай беларускай вёскі.
Вядучыя мерапрыемства – аўтарка гэтых радкоў і Дзмітрый Кіслы – пазнаёмілі школьнікаў з гісторыяй Хатыні, расказалі пра тую жудасную бяду, якая яе напаткала і пра якую ведае ўвесь свет. Пяцікласнікі паглядзелі музычны фільм “Хатынь” і відэакліп у выкананні ВІА “Песняры”. Дзеці ўшанавалі памяць загінулых у агні вяскоўцаў хвілінай маўчання, запалілі свечкі, чыталі шчымлівыя вершы пад гукі сусветна вядомага твора Моцарта “Лакрымоза”.
На працягу мерапрыемства рэфрэнам гучалі пажаданні міру, каб падобная трагедыя не паўтарылася нідзе і ніколі!
Таццяна НЯМЕНЬШАЯ, бібліятэкар цукразаводскай бібліятэкі.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.