Рыбаку на заметку

Прынята рашэнне райвыканкама № 288 ад 07.03.2018 года аб зняцці абмежаванняў на былых торфапляцоўках да 31 сакавіка: адмяняюцца прамысловыя меры рыбы, устанаўліваецца сутачная норма вылаву рыбы не больш за 15 кілаграмаў на аднаго рыбака.
Жабінкаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што згодна з п. 105 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 года № 580 (у рэдакцыі Указа ад 05.12.2013 года № 551), лоўля ўсіх відаў рыбы забараняецца з 20 сакавіка па 18 мая за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое ажыццяўляецца рыбаловам адной вудачкай з адным кручком ці адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным, ці двайным, або трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходжання ў ваду) альбо з лёду, са штучных збудаванняў.
Згодна з п. 107 акрамя забароны на лоўлю рыбы ў тэрміны, прадугледжаныя ў пункце 105 Правілаў, у рыбалоўных угоддзях устанаўліваюцца забароны на лоўлю:
— шчупака звычайнага – з 1 сакавіка па 15 красавіка;
— судака – з 15 красавіка па 30 мая;
— сома звычайнага – з 19 мая па 20 чэрвеня, з 1 лістапада па 31 сакавіка;
— сіга чудскага – з 1 лістапада па 15 снежня;
— наліма звычайнага – з 25 снежня па 28 лютага;
— прамысловую лоўлю ўсіх відаў рыбы на зімавальных ямах – з 1 кастрычніка па 15 красавіка.
Сяргей ШЫК, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.