Ці гатовы да вяснова-палявых работ?

Ці гатовы да вяснова-палявых работ?

З 15 сакавіка па ўсёй краіне стартаваў месячнік грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.
“Гатоўнасць да пасяўной кампаніі для тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі вызначаецца не ўмовамі надвор’я, а створанымі ўмовамі працы і бяспекі. Калі ў некаторых рэгіёнах сёння ляжыць снег і відавочна, што работы ў палях праводзіцца не будуць, гэта не значыць, што з падрыхтоўкай тэхнікі, забеспячэннем работнікаў спецадзеннем і абуткам, належнымі побытавымі ўмовамі можна пачакаць”, – заявіў галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Зайцаў.
У рамках месячніка тэхнічныя інспектары працы ФПБ разам з іншымі зацікаўленымі службамі асаблівую ўвагу нададуць забеспячэнню працаўнікоў, занятых на вяснова-палявых работах, годнымі санітарна-побытавымі ўмовамі, а таксама гарачым харчаваннем.
Плануецца, што ў рамках маніторынгу сельгаспрадпрыемстваў прафсаюзныя інспектары вывучаць цэлы спектр пытанняў, што тычацца аховы працы. Гэта і правядзенне інструктажоў, і забеспячэнне перад- і паслярэйсавых медаглядаў вадзіцеляў і механізатараў, спыненне эксплуатацыі машын, трактароў і агрэгатаў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі або не прайшлі дзяржтэхагляд, забеспячэнне медыцынскімі аптэчкамі месцаў работы з пестыцыдамі і мінеральнымі ўгнаеннямі і многае іншае.
“Наша задача – праверыць умовы, у якіх працуюць людзі, прынцыпова ацаніць выяўленыя парушэнні і прыняць усе неабходныя меры па іх ухіленні, паколькі самае галоўнае – гэта бяспека”, – адзначыў Аляксандр Зайцаў.
Паведаміць пра парушэнні нормаў і правілаў аховы працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях
Брэсцкай вобласці можна па тэлефоне “гарачай лініі” (80162)20-85-79.
Вольга КАБЯК, загадчык прэс-службы Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*