Непатушаная цыгарэта – прычына бяды

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду дзяржаўныя органы і арганізацыі пастаянна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы.
Галоўныя іх задачы – зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны незахавання правілаў пажарнай бяспекі, павышэнне інфармаванасці насельніцтва пра магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэ-джанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення.
Але, на жаль, трэба адзначыць, што многія жабінкаўцы працягваюць ігнараваць патрабаванні пажарнай бяспекі, і гэта прыводзіць да трагічных падзей.
Сёлета на Жабінкаўшчыне зарэгістравана пяць пажараў, у выніку якіх загінулі два чалавекі. Прычынай трагедый з’яўляецца “чалавечы фактар” – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Пагаршае сітуацыю алкагольнае ап’яненне.
13 студзеня непатушаная цыгарэта адкрыла страшны рахунак бягучага года: на пажары загінуў 59-гадовы жыхар вёскі Старое Сяло. Роўна праз месяц, 13 лютага, у выніку ўзгарання ў доме № 72 на вуліцы Калгаснай у райцэнтры загінуў жабінкавец 1947 года нараджэння (прычыны пажару выяўляюцца).
Бяда часцей за ўсё прыходзіць да людзей у вячэрні і начны час сутак, калі сітуацыя ў доме практычна не кантралюецца. Пажар небяспечны, найперш, высокай тэмпературай і моцным задымленнем. Чалавек удыхае дым, які ўтрымлівае вялікую колькасць таксічных рэчываў, што вельмі небяспечна і можа прывесці да смерці на працягу некалькіх хвілін. Часта чалавек пасля напружанага працоўнага дня ставіць разагравацца на пліту ежу, уключае тэлевізар, запальвае цыгарэту і засынае. Больш за 50 працэнтаў пажараў з гібеллю людзей на іх адбываецца, калі тыя спяць. Своечасова выявіць загаранне і, адпаведна, пазбегнуць матэрыяльнай шкоды, траўміравання і гібелі можна, устанавіўшы ў кватэры ці доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Нярэдка аматары тытуню нясуць пагрозу не толькі сабе, але й родным і блізкім. Таму мы заклікаем звярнуць увагу на паводзіны тых, хто жыве з вамі побач. Нагадайце ім пра шкоду курэння, а таксама папярэдзьце пра наступствы.
Алена СІДАРУК, намеснік пракурора раёна, малодшы саветнік юстыцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.