Я б у ваенныя пайшоў…

Паведамляем будучым абітурыентам, што 24 сакавіка ва ўстанове адукацыі “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь” адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй.
Наведвальнікі змогуць атрымаць інфармацыю пра парадак прыёму і навучання ў акадэміі, пазнаёміцца з яе вучэбна-матэрыяльнай базай, жыццём і побытам курсантаў, месцамі іх пражывання і навучання.
Абітурыентаў чакаюць па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 220, Ваенная акадэмія. Пачатак у 10.00.
Падрабязную інфармацыю жадаючыя стаць студэнтамі Ваеннай акадэміі таксама могуць атрымаць у рабочыя дні па тэл. 2-12-78, 2-16-01 або на сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь www.mil.by у раздзеле “Ваенная адукацыя”.
Аляксей ПЯТРОЎ, начальнік адасобленай групы (Жабінкаўскага раёна) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў, падпалкоўнік.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*