Скарб шукалі, на моры пабывалі

 

Праўда, многія таты ў дзяцінстве марылі стаць піратамі? А кожная мама хацела ў падарунак атрымаць залатую рыбку, што выконвае любыя жаданні? “Так-так”, – скажаце вы. У студыі развіцця “Час перамен” адбылося незабыўнае двухгадзіннае свята “Скарбы піратаў”.
Маленькія артысты паказалі казку на новы лад “Пра рыбака і рыбку”, дзе сучасная бабуля (Карына Баева) прасіла дзядулю (Мацвей Войнаш): “Лепей стань ты бізнесменам, падары мне лабутэны!” і патрабавала шмат чаго іншага. Залатая рыбка (Саша Піліпук) падарыла незвычайную скрыначку, дзе аказаўся пірацкі касцюм і пасланне, якое дапамаглі расшыфраваць гледачы: “Збярыце карту. Знайдзіце скарб. Марскія ваўкі”.
Дзеці з тэатральнай майстэрні выканалі танец адважных піратаў і натхнілі гледачоў адправіцца на пошукі скарбу.
Больш за 40 дарослых і дзяцей павязалі пірацкія банданы і адправіліся ў падарожжа па чатырох астравах у пошуках ключоў ад пірацкага куфра. Іх чакала шмат няпростых выпрабаванняў на вялікім караблі.
Востраў Сяб-роўства навучыў маракоў пераадольваць цяжкасці разам: праходзіць над пропасцю, завязваць марскія вузлы і ў марскіх вірах абыходзіць рыфы.
На востраве Васьмінога таты ператварыліся ў гэтых істот і гулялі ў футбол адразу ў восем ног. На востраве Таямніц удзельнікам свята давялося разгадваць загадкі і мыць палубу.
Доўгачаканы востраў кахання падрыхтаваў сюрпрыз ад 4-гадовых дзетак – рукі з кветак і матылькоў як віншаванне для бацькоў. Бо дзеці – гэта кветкі жыцця. Тут жа знайшлі пірацкі куфар, у якім быў схаваны скарб у выглядзе сэрцаў са словамі “каханне”, “увага”, “паразуменне”, “падтрымка”, “вернасць”. Гэта тое, што патрэбна ў сям’і, што трэба кожнаму для шчасця. Дзеці падарылі мамам залатых рыбак, а татам – караблікі.
Няма большага шчасця для дзяцей, чым вольны час, праведзены з бацькамі.
Іна МАРТЫНЮК, кіраўнік студыі “Час перамен” і тэатральна-творчай майстэрні. Фота Святланы КІСЛАЙ.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*